Ва ўкраінскай школьнай праграме застаўся толькі адзін беларускі аўтар

У выніку рэформы ў навучальнай праграме ўкраінскіх школ застаўся толькі адзін беларускі аўтар — Сяргей Законнікаў з вершам «Бережи себе, Україно!». Гэта твор для дадатковага чытання ў 10-11 класах з філалагічным профілем, піша тэлеграм-канал BelarusWithUkraine.


photo_2022-08-16_19-20-36.jpg

Гэта вынікае з праграм, якія апублікавала Міністэрства адукацыі Украіны,

Таксама прыбраныя творы расійскіх пісьменнікаў і руская мова. Выключэнне зрабілі для твораў Гогаля, Караленкі і Булгакава, якія нарадзіліся ва Украіне.

Раней украінскія школьнікі таксама вывучалі «Альпійскую баладу» Быкава і — як творы для дадатковага чытання ў спецыялізаваных класах — вершы Купалы «Пам’яті Шевченка», «Україна» і паэму «Тарасова доля».

Беларуская Р*да культуры накіроўвала ліст у Міністэрства адукацыі і навукі Украіны з нагоды выключэння твораў беларускіх аўтараў з праграмы. Яго прынялі да разгляду, але афіцыйнага адказу не было.

За захаванне ў школьнай праграме выступаў і ўкраінскі пісьменнік і дыпламат Сяргей Баршчэўскі.

Чытайце яшчэ:

Міхась Скобла: за вайну адкажуць Якуб Колас і Васіль Быкаў?