• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.07.2020 | Адукацыя

Валанцёры адкрылі бясплатную школу замежных моваў

Ці ведаеце вы, што існуе Еўрапейская праграма міжнародных абменаў, якая арганізуе валанцёрскія паездкі, у тым ліку для ўдзельнікаў з Беларусі? Хаця межы Еўропы цяпер закрытыя, валанцёры вырашылі дапамагчы тым, хто рыхтуецца да падарожжаў.

ikcbzr.jpg

Валанцёрская сустрэча ў Вене (Аўстрыя)

Вядома ж, без ведаў замежнай мовы ніяк не абыйсціся. Таму на адной з валанцёрскіх сустрэчаў дамовіліся адкрыць анлайн-школу замежных моваў. Маўляў, прыйдзе час, межы адчкрыюцца, і мы адразу будзем у поўным узбраенні, гатовыя да новых вандровак.

Каманда выкладчыкаў атрымалася вельмі разнастайнай.

Валанцёрка з Італіі Дэбора д'Амато — бакалаўр лінгвістыкі. Дэбора любіць падарожнічаць і размаўляць на замежных мовах. Для ўдасканалення сваёй мовы яна жыла два месяцы ў Мінску. «У Беларусі мне пашанцавала сустрэцца з выдатнымі людзьмі, якіх я палюбіла. Я вельмі шчаслівая, што магу вучыць італьянскай мове беларускіх валанцёраў»,— кажа Дэбора.

cxba5c.jpg

Дэбора д'Амато

Ганна Голікава — выкладчыца англійскай мовы ў групе паглыбленага вывучэння. У сваёй працы яна кіруецца прынцыпам з Евангелля: «Радасней даваць, чым атрымліваць». На самай справе, калі дорыш нешта і бачыш, як чалавек радуецца, атрымліваеш масу станоўчых эмоцый. «У выкладанні гэтак жа сама — калі аддаеш студэнтам часцінку сябе, наўзамен атрымліваеш моцны зарад добрага настрою і пачуццё задавальнення ад таго, што мог камусьці дапамагчы развіцца, стаць лепшым», — кажа Ганна.

fy6r7y.jpg

Ганна Голікава

Эмілія Зелянкевіч навучае англійскай мове пачаткоўцаў. «Калі ты вучыш іншых, то ў першую чаргу вучышся сам», — лічыць яна. Ты вучышся і разумець людзей, і арганізоўваць, і камунікаваць. Гэты навык заўсёды запатрабаваны, ў любой справе.

c2ga3p.jpg

Валанцёрская сустрэча ў Польшчы

«Вельмі крута тое, што мы ўжо пачалі сябраваць, не гледзячы, што паміж намі сотні кіламетраў», — распавядае Наталля Казлова з Жабінкі. Ёй вельмі падабаюцца выкладчыкі — і як яны даюць матэрыял, і хатняя практыка замацавання.

Курс іспанскай мовы з удзелам выкладчыка з Калумбіі арганізавала Дарына Швядоўская з польскай валанцёрскай асацыяцыі YMCA. Па прафесіі Дарына лагапед. Акрамя вывучэння мовы яна яшчэ кансультуе анлайн дзяцей з беларускіх шматдзетных і прыёмных сем'яў.

pvdq3j.jpg

Па словах выкладчыцы італьянскай мовы Ірыны Русецкай, за тыя два месяцы, што працуе школа, ёсць бачны вынік. Пачыналіся заняткі з вывучэння алфавіта, а цяпер вучні ўжо могуць коратка сказаць пра сябе і ведаюць асновы граматыкі.

3tltwg.jpg

«Цяпер мы разам вывучаем мову, а пасля разам паедзем у замежную валанцёрскую паездку. Мы вельмі чакаем, каб хутчэй адкрыліся межы», — кажа Вера С. з Мінска.

Заняткі арыентаваныя менавіта на засваенне гутарковай мовы. Вера лічыць, што выкладчыкі не даюць нічога лішняга, усё без «вады», толькі тыя веды, якія спатрэбяцца ў размовах з італьянскімі сябрамі.

У хуткім часе заняткі будуць праводзіць сябры-валанцёры з Італіі. Двое з іх — Сільвія з Цьены і Сара з Віцербо — выкладаюць музыку. Цікавы факт: падчас валанцёрскай сустрэчы ў Цьене ў мінулым годзе Сільвія спявала на беларускай мове паланез Агінскага «Развітанне з радзімай». Цяпер беларускія вучні разам з італьянскімі выкладчыкамі збіраюцца вывучыць некалькі старых італьянскіх спеваў — «Blue canary», «L'italiano» і песню італьянскіх партызанаў «Bella, ciao».

vzlhdo.jpg

У школу прымаюцца ўсе жадаючыя, хто хоча быць валанцёрам і ўдзельнічаць у валанцёрскіх абменах.На дадзены момант раз на тыдзень праходзяць заняткі па англійскай, італьянскай, польскай мовах, а таксама іспанскай (сумесна з арганізацыяй YMCA з Польшы і валанцёрамі з Калумбіі). Вывучэнне італьянскай, польскай і іспанскай мовы ідзе з нуля, а для англійскай ёсць тры ўзроўні — для пачаткоўцаў, сярэдні і профі. Акрамя таго, студэнты групы профі самі вядуць заняткі для пачаткоўцаў. Дапамагаць згадзіліся валанцёры з Італіі, Польшы, Канады, Кітая. Кіруе анлайн-школай таленавітая выкладчыца Глорыя Заляціла.

Адкрыццё анлайн-школы замежных моваў падаравала магчымасць навучацца ўсім тым, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, ці ў дэкрэтным адпачынку, ці жыве ў далёкай вёсцы, ці проста тым, хто не мае грошай для навучання, але мае вялікае жаданне раскрыць свой патэнцыял.

У планах — адкрыць групы французкай і нямецкай мовы, але для іх пакуль што недастаткова выкладчыкаў.

Школа запрашае навучэнцаў і выкладчыкаў-валанцёраў. Прыходзьце, будзе крута!

Леанід Скарабагаты, Новы Час




Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 27.03 — 09.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава «Дух Полацка» ў Вільні

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип