У Чарнігаве вандалы абмалявалі дошку Кастусю Каліноўскаму

У Чарнігаве невядомыя абмалявалі інфармацыйную дошку, усталяваную ў гонар беларускага публіцыста і змагара супраць расійскага імперыялізму Кастуся Каліноўскага, піша «Штодзень».

Infarmacyjnaja doška ŭ honar Kastusia Kalinoŭskaha Фота: ФБ-акаўнт святара Яўгена Орды

«Вандалы абмалявалі дошку беларускаму герою, змагару супраць расійскай акупацыі Кастусю Каліноўскаму. Зараз яе адмываем. Што азначае «ЩРС», што гэта за сепары?» — паведаміў у сацсетках чарнігаўскі праваслаўны святар айцец Яўген Орда.

Цяпер валанцёры і мясцовыя актывісты прыбіраюць сляды вандалізму, каб вярнуць памятнаму знаку годны выгляд.

Infarmacyjnaja doška ŭ honar Kastusia Kalinoŭskaha
Фота: ФБ-акаўнт святара Яўгена Орды

Нагадаем, 8 ліпеня гэтага года ў Чарнігаве адкрылі і асвяцілі дошку Кастусю Каліноўскаму. Чын асвячэння здзейсніў архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін). У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнік беларускай дыяспары ва Украіне Аляксей Францкевіч, капелан айцец Яўген Орда, дэпутат абласнога савета Алег Шпак і валанцёр Аляксандр Ясянчук.

Дарэчы, адна з вуліц Чарнігава таксама носіць імя Кастуся Каліноўскага.