Кастусь Каліноўскі. Як у 26 гадоў стаць бацькам нацыянальнай ідэі? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


«Tryzub i Pahonia»

Ці верыў Каліноўскі ў перамогу паўстання? Ці мог эміграваць за мяжу? У чым не пагаджаўся з паплечнікамі? Чаму хаваўся побач з рэзідэнцыяй віленскага генерал-губернатара?

26-гадовы Каліноўскі мог стаць следчым, пісарам, архівістам ці прадпрымальнікам, як бацька. А стаў — рэвалюцыянерам і адным з бацькоў беларускай нацыянальнай ідэі.

Пра тое, як і чаму гэта стала магчыма — у нашым відэа.

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.



Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.