Вандроўка “Дзісенскі накцюрн”

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ў падарожжа “Дзісенскі накцюрн”. Вандроўка адбудзецца 28 чэрвеня 2009 года.

Маршрут:

Дзісна – касцёл францішканаў 18 ст., Уваскрасенская царква 19 ст., сінагога 19 ст., гарадская жылая і грамадзянская забудова 19 – пач. 20 ст.
Мёры – Успенскі касцёл пач. 20 ст., забудова к. 19 – пач. 20 ст.
Ідолта – Касцёл Панны Марыі 1930-х гг., капліца пач. 19 ст., сядзіба к. 19 ст.
Друя – касцёл і кляштар бернардынцаў 17 – 18 стст., Дабравешчанская царква 19 ст., руіны царквы Пятра і Паўла 18 ст., стараверская царква пач. 20 ст., драўляная царква Св. Георгія 19 ст., Барысаў камень, габрэйскія могілкі.
Слабодка – касцёл Сэрца Ісуса 1903 г.
Браслаў – касцёл Панны Марыі пач. 19 ст., царква к. 19 ст., замчышча, забудова горада кан. 19 – пач. 20 ст.

Экскурсійнае забяспечанне – краязнаўца Антон Астаповіч і гісторык Зміцер Яцкевіч.

Ахвяраванне на вандроўку – 45000 рублёў.

Кантакты: тэл. + 375 29 262 73 43; + 375 29 111 73 32
e-mail: antonastapovicz1@gmail.com

Тэгі: , , ,