Ваўкавыск. Сёння і ўчора

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч правядзе сустрэчу ў Ваўкавыску Гродненскай вобласці 29 снежня.

Мерапрыемства ладзіцца на тэму “Ваўкавыск: учора і сёння”. На сустрэчы будзе прэзентаваны новы фільм з цыклу праграмы “Новыя падарожжы дылетанта”.

Сустрэча адбудзецца ў Ваўкавыскай гарадской бібліятэцы і распачнецца ў 18.00

Мерапрыемства пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: