Выставу “Стары і новы Ваўкавыск” падрыхтаваў ураджэнец Ваўкавыска Віктар ВАЙТЧУК. Спадар Віктар — інжынер на чыгунцы, паралельна старшыня Ваўкавыскай гарадской арганізацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Ён шчыра любіць свой горад, цікавіцца яго гісторыяй, збірае ўсе магчымая звесткі пра Ваўкавыск. Ягоная выстава ўжо экспанавалася два з паловай месяцы ў Ваўкавыскім гарадскім ваенна-патрыятычным музеі, цяпер вось перабралася ў Раўбічы. А гэта ўзровень — бо раўбіцкі музей з’яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Выстава працягнецца да 30 мая — кожны паспее. А пакуль мы гутарым з Віктарам Францішкавічам Вайтчуком. Тэкст цалкам.