• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
29.07.2022 | Грамадства

Як Румынія ваявала на два бакі, што з гэтага выйшла, і прычым тут сённяшняя вайна ва Украіне

Аляксей Гайдукевіч прыгадвае гісторыю Румыніі, якая была суагрэсарам Гітлера у Другой сусветнай вайне, атакаваўшы Бесарабію разам з немцамі, а потым перайшла на бок Сталіна, і праводзіць паралель з сітуацыяй сённяшняй.


Вайна і падобныя памежныя, крызісныя падзеі для грамадстваў, дзяржаваў і асобных індывідаў з’яўляюцца вырашальнымі для ўсведамлення сваёй ролі ў гэтым свеце, дазваляюць ацаніць не толькі знешнія, але і ўнутраныя маральныя якасці чалавека і цэлых народаў.

Але часам даць ацэнку дзеянням вялікіх супольнасцей, а не асобных людзей, падчас крызісных сітуацый выяўляецца вельмі складанай задачай. Бо калі знаходзішся ўнутры экстрэмальных падзеяў, звычайна вельмі цяжка зрабіць халодны аналіз і дакладныя высновы.

130.jpg
Крыніца: kartinkin.net

Таму і звяртаюцца журналісты, эксперты, аналітыкі падчас войнаў і іншых канфліктных, памежных сітуацый да досведу мінулых год.

Сённяшняя вайна на ўсходзе Еўропы вялікай колькасцю спецыялістаў ацэньваецца праз паралелі з мінулым найбуйнейшым супрацьстаяннем на кантыненце — Другой сусветнай. Тым больш, што вайна, якая пачалася з маштабнага ўварвання войскаў з РФ і Беларусі ва Украіну, за некалькі тыдняў вырасла да глабальных узроўняў. І з кожным днём у супрацьстаянне ангажуюцца ўсё новыя і новыя сілы.

Безумоўна, праз некалькі год кожны ўдзельнік самай крывавай вайны пасля 1939−1945 атрымае ацэнкі не толькі з боку міжнародных юрыстаў. Магчымыя новыя палітычныя планетарныя арганізацыі, якія будуць утвораныя на аскепках бессэнсоўнай зараз ААН, прыцягнуць да адказнасці вінаватых, як гэта ўжо было пасля Другой сусветнай. Якая прывяла не толькі да вялікіх ахвяраў з-за несвоечасовых рэакцый на міжнародным узроўні, але і да перадзелу ўсяго свету.

Гарантыі Захаду не спрацавалі ў дачыненні да Румыніі

Менавіта тая, ужо перадапошняя буйная вайна ў Еўропе, відовішчна прадэманстравала, якімі ўмоўнасцямі бываюць саюзы, дамовы, і як на баку аднаго з хаўруснікаў могуць ваяваць краіны-антаганісты з нявырашанымі і гарачымі канфліктамі. І размова не толькі аб супрацоўніцтве СССР з капіталістычнымі краінамі.

Сярод краінаў так званай Восі і атачэння былі шчыра варожыя дзяржавы. Супрацьстаянне паміж каторымі цягнулася не адно стагоддзе.

Яскравы прыклад — гэта Румынія, якая перад самым далучэннем да кааліцыі Гітлера і Мусаліні атрымала «ўдар у спіну» ад іншых хаўруснікаў Германіі — Венгрыі і Балгарыі.

Як лічаць гісторыкі, у прыватнасці, аўтар даследавання «Забыты хаўруснік Гітлера» Дэніс Дэлітэнт: «Берлін у дачыненні да Румыніі рэалізоўваў адначасова два сцэнары — акупацыі альбо прымусу да супрацоўніцтва. А галоўным прызам гэтых стратэгіяў, на думку немцаў, меліся быць пастаўкі нафты з румынскіх радовішчаў».

126.jpg
Крыніца: m.media-amazon.com

Вясной 1939 г. заходнееўрапейскія палітыкі і дыпламаты не былі ўпэўненыя, якой з краінаў больш пагражае нямецкая агрэсія: Румыніі ці Польшчы. Таму Вялікабрытанія і Францыя вырашылі заявіць аб гарантыях бяспекі для абедзвюх гэтых краін.

А ўжо ўлетку 1940-га СССР, Балгарыя і Венгрыя анексавалі часткі Румыніі: Венгрыя захапіла паўночную частку Трансільваніі, на паўночным усходзе Савецкая Расія анексавала Бесарабію і Букавіну, Балгарыя — Паўднёвую Дабруджу.

Чытайце па тэме: Праблема Трансільваніі не знікла ў венгерска-румынскіх стасунках

У выніку ўварвання варожых войскаў Румынія страціла 1/3 сваёй тэрыторыі і амаль сем мільёнаў жыхароў. Шок і крызіс, якія панавалі ў Бухарэсце, прывялі да адрачэння ад пасады 6 верасня 1940 года караля Карла, ягоны ад’езд з краіны і захоп улады генераламі на чале з прэм’ер-міністрам і былым кіраўніком генеральнага штаба Іонам Антанеску. Фармальна каралём быў абвешчаны 19-гадовы Міхай І — сын апальнага Карла.

Самы горшы варыянт — вайна на баку Гітлера

Насуперак сваім асабістым сімпатыям, Антанеску, які ваяваў супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны, быў вымушаны далучыцца да Гітлера.

Убачыўшы вартасць гарантыяў Францыі і Брытаніі, румыны паспадзяваліся на падтрымку немцаў пры будучым адваяванні ў СССР Бесарабіі і Букавіны. І 27 верасня 1940 года Румынія далучылася да «восі Германіі, Італіі і Японіі». А 12 кастрычніка 1940 года ў Румынію прыбыў першы нямецкі ваенны транспарт.

На думку аўтара кнігі «Забыты хаўруснік Гітлера»: «Антанеску вельмі спадзяваўся, што актыўны ўдзел у будучай вялікай вайне на баку немцаў, дазволіць яму разлічваць на вырашэнне тэрытарыяльных пытанняў з іншымі саюзнікамі Германіі — Венгрыяй і Балгарыяй, на карысць Румыніі. І частка Трансільваніі з Паўднёвай Дабруджай зноў будуць далучаныя да рэшты краіны».

Падчас сустрэчы 11 чэрвеня 1941 г. у Мюнхене Гітлер асабіста паведаміў Антанеску, што плануе напад на СССР 22 чэрвеня. Антанеску даў згоду на ўдзел Румыніі ў аперацыі па вызваленні Бесарабіі і Букавіны, якія былі анексаваныя СССР годам раней. Далейшы ўдзел у вайне не абмяркоўваўся.

Румынія задзейнічала паўмільёна жаўнераў (праз месяц іх колькасць павялічылася да 700 тыс.), аб’яднаных у 30 дывізій. Значным укладам у вайну стаў таксама ўдзел адносна вялікай колькасці авіяцыі (больш за 600 самалётаў). Румынскія войскі разам з нямецкай 11-й арміяй з тэрыторыі Румыніі 22 чэрвеня 1941 года нанеслі ўдар па СССР на самым паўднёвым участку фронту.

Ужо 16 ліпеня румыны захапілі Кішынёў, а да канца месяца румынскія войскі выйшлі на даваенную дзяржаўную мяжу.

Поспехі на фронце і жаданне даць нагоду Гітлеру перагледзець тэрытарыяльныя канфлікты з Венгрыяй і Балгарыяй на карысць Румыніі штурхнулі Антанеску працягваць удзел войска ў вайне супраць СССР.

127.jpg
Крыніца: gorjeanul.ro

8 жніўня румыны занялі Адэсу і накіраваліся ў Крым. 3 верасня 1941 года Румынія афіцыйна абвясціла аб анексіі Бесарабіі і Букавіны. Ад імя нацыі і караля генерал Іён Антанеску атрымаў званне маршала.

Але пераможная эйфарыя працягвалася нядоўга, бо ўжо на рубяжы 1942/1943 адбылося паражэнне нямецкіх войскаў у бітве пад Сталінградам, у якой удзельнічалі ў тым ліку і шматлікія фарміраванні саюзнікаў Гітлера. Па розных ацэнках, на ўсходнім фронце агулам загінула каля 800 тыс. румынаў. Нямала ахвяраў было і ў выніку бамбардаванняў авіяцыяй заходняй кааліцыі нафтавых радовішчаў на поўдні краіны і Бухарэста.

Такія трагічныя падзеі для Румыніі не маглі не адбіцца на настроях сярод насельніцтва і сярод элітаў.

У даследаванні гісторыка Майкла Лондра «Брытанска-румынскія дачыненні 1944−1965» адзначаецца:

«Кантакты і спробы перамоваў не прыпыняліся паміж румынскімі і заходнімі дыпламатамі ўжо ад 1942 г.

…Паміж 1943 і 1944 гг. у Бухарэсце фарміравалася апазіцыя ўраду маршала Антанеску. Гэта былі даваенныя ліберальныя палітыкі, паплечнікі караля і група генералаў, якія ўжо не бачылі сэнсу ў далейшай вайне. Апазіцыянеры ўступілі ў кантакт з невялікай румынскай камуністычнай партыяй, разумеючы, што яна будзе неабходным элементам для перагляду стасункаў з СССР пры пабудове пасляваеннага ладу».

Спадзеў на літасць Захаду

Але крок караля Міхая ў 1944 годзе здзівіў нават самых абазнаных палітыкаў на захадзе. Спрабуючы спыніць немінучую акупацыю Румыніі СССР, змяніць стаўленне да краіны на захадзе, набліжаныя да караля вайскоўцы не толькі здзейснілі пераварот у верасні 1944 года, але і далучыліся да антыгітлераўскай кааліцыі. У выніку рэшту вайны войска Румыніі ўдзельнічала ў аперацыях супраць немцаў ў Аўстрыі, Славакіі і Венгрыі. Такім чынам, румыны пераўзышлі іншых хаўруснікаў Гітлера — фінаў, якія таксама паўдзельнічалі ў вайне на абодвух баках. Але, у адрозненне ад румынскага войска, толькі на тэрыторыі ўласнай краіны.

Чытайце: Як Фінляндыя расплачвалася за саўдзел у агрэсіі Гітлера

128.jpgКароль Міхай, 1940, крыніца: relicsandmilitaria.ro

Пасля вайны Кароль Міхай нават атрымаў ордэн перамогі і самалёт ад Сталіна за такую вокамгненную змену геапалітычнага курса Румыніі.
Аднак асабістая прыязнасць не тычылася стратэгічных памкненняў савецкага кіраўніцтва адносна Балканаў і Румыніі ў прыватнасці.

Пакуль юрыдычна дамова паміж Міхаем, захадам і СССР не была дасягнутая, савецкія войскі ў жніўні 1944 года акупавалі Бухарэст, а потым і рэшту краіны.

131.jpg
Крыніца: ru.wikipedia.org

Міхай, якога называлі «камсамольскім каралём», а Румынію «камуністычнай манархіяй», фармальна знаходзіўся на троне да 1947 года. Мясцовыя камуністы пры падтрымцы спецслужбаў СССР займалі пасады ў рэгіёнах, цэнтральнай уладзе, адбывалася «камунізацыя» войска і і іншых сілавых структураў.

Акрамя гэтага, румынская нафта ў межах рэпарацыяў вывозілася ў СССР.

30 снежня 1947 года адбылося непазбежнае. Камуністычны ўрад вымусіў Міхая выехаць з краіны, і была абвешчана Румынская Народная Рэспубліка. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што асобныя румынскія палітыкі да апошняга намагаліся атрымаць падтрымку ў Брытаніі і ЗША, каб пазбегнуць камуністычнай «светлай будучыні» для краіны. Але Сталін, па прыкладзе Гітлера, выкарыстаў «фактар Трансільваніі». Адной з умоваў уз’яднання паўночнай часткі гэтага рэгіёна з Румыніяй якраз і быў прыход да ўлады камуністаў і абвяшчэнне рэспублікі.

Прыклад Міхая і Румыніі не толькі дазваляе па-іншаму зірнуць на дзеянні некаторых палітыкаў у Еўропе падчас сённяшняй вайны. Але і ўсвядоміць, што будучыня кааліцыяў і саюзаў, а разам з імі і фронтаў, зусім не з’яўляецца аксіёмай падчас баявых дзеянняў.

Вайна — заўжды памежная сітуацыя, якая ўзнікае на фоне немагчымасці мірных пераўтварэнняў у эканоміцы, палітыцы, геапалітыцы. І поспеху ў вайне заўжды дабіваецца той бок, які больш здольны да зменаў і прыстасоўваецца ўжо падчас баявых дзеянняў да ўмоваў пасляваеннай рэальнасці.

Колькі б некаторыя палітыкі, як Міхай 80 год таму, не намагаліся мітусіцца ў пошуку тактычных выгодаў сёння, дамінуе і перамагае заўжды той, хто мае яснае бачанне пасляваенных пераўтварэнняў і стратэгію зменаў дзеля іх дасягнення.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж

Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна. Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец

6 жніўня адзначалася 505 гадоў са дня выдання першай беларускай кнігі — «Псалтыра». 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Спорт

Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

«Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа

У адным з філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — цікавая падзея… Літаратурна-музычнае...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    Грамадства
    505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец
    Грамадства Спорт
    Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол
    Грамадства Гісторыя
    «Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа
    Грамадства
    «Беларусь хранічна становіцца краінаю-донарам мігрантаў»: чаму «Культурны маршрут Францыска Скарыны» варта ўключыць у праграму Савета Еўропы
    Грамадства Асоба
    «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
    Грамадства
    Спявачку Мэрыем Герасіменка арыштавалі на 15 сутак
    Музыка
    «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    Грамадства
    Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
    Грамадства
    «Калі ўсё скончыцца, я пераб’ю дрот васількамі». Беларусь на целе: стан грамадства ў тату
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Духмяная грэчка з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Культура
    Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    Грамадства
    Падтрымаем Уладзіслава Плюшчава
    Мастацтва Тэхналогіі Забавы
    Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    Грамадства
    Паглядзіце, як у Гомелі ратуюць затанулую «Лахнэскую пачвару»

Афіша

  • 08.08 — 07.08

    Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

  • 08.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 08.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 08.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 08.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 08.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 08.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 08.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM