• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.08.2018 | Грамадства

Вайсковыя могілкі — гэта пра жыццё

Абарона Вайсковых могілак перарасла межы змагання за помнікі і агароджы. Цяпер гэта змаганне за права быць гаспадарамі горада і краіны і будаваць сваё жыццё так, як гэтага хочуць людзі, а не чыноўнікі.

Валанцёры, якія ўсё лета працуюць над добраўпарадкаваннем пахаванняў на Вайсковых, а таксама літаратары сабраліся ў «Арт-сядзібе», размаўлялі, чыталі вершы і прыйшлі да высновы, што могілкі – гэта не толькі месца пра смерць, але і, як ні дзіўна, пра жыццё. У выпадку Вайсковых могілак – гэта месца, дзе зарадзілася лакальная грамадзянская супольнасць.

– Вайсковыя могілкі – незвычайны феномен у мінскім жыцці, – лічыць настаўніца, літаратарка і валанцёрка Ганна Севярынец. – Руйнаванне могілак – звычайная справа для нашага горада, тут заўсёды зносілі пахаванні, каб будаваць на іх новыя дамы, новае жыццё. Першы раз грамадства стала на абарону сваіх могілак, і на нашых вачах ствараецца прэцэдэнт, калі мы кажам пра могілкі як пра каштоўнасць сённяшняга дня. Гісторыя, жыццё і сыход людзей 1930-40-х гадоў, якія збольшага тут пахаваныя, – каштоўнасць для нас сёння. Гэта людзі, гісторыю якіх мы яшчэ не перажылі, час якіх мы яшчэ не пераасэнсавалі. Абараняючы Вайсковыя могілкі, мы абараняем сваё права на такое жыццё, якое лічым патрэбным.

Гэты некропаль аб’яднаў сяброў і ворагаў, рэпрэсаваных паэтаў і акадэмікаў і чэкістаў, ён стаў яскравым фіналам незвычайных перапляценняў лёсаў для тых, хто тут спачыў, і пачаткам для тых, хто толькі знаёміцца з яго гісторыяй.

Дарэчы, пра гісторыі. Іх Вайсковыя захоўваюць багата, да якой магілы не падыйдзі – знойдзеш цікавостку, пачынаючы ад самых вядомых «забранзавелых» класікаў заканчваючы сціплымі забытымі геніямі.
Узяць хаця б народных паэтаў. Гісторык Павел Каралёў, які арганізаваў абарону могілак, працуе ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Ён распавёў пра тое, як у 1962 годзе Янку Купалу хавалі (дакладней, гэта было перапахаванне) на Вайсковых. Улады пабаяліся масавай дэманстрацыі, таму пайшлі на хітрык: кожнай дэлегацыі, якая ішла на пахаванне, казалі розны час. І ў гадзіну сапраўднага пахавання, па ўспамінах Паўліны Мядзёлкі, прысутнічала ўсяго чалавек 50. Пазней Пімен Панчанка прызнаваўся, што калі пасля пахавання ім насустрач ішлі людзі, якім назвалі пазнейшы час, «нам было сорамна, мы апускалі вочы долу і казалі, што пахаванне ўжо адбылося». Тады ўлады апраўдваліся: маўляў, баяліся, што вялікі натоўп, які прыйдзе развітацца з песняром, патопча сцежкі. На што Паўліна Мядзёлка едка адказвала: «А калі хавалі Якуба Коласа ці Уладзіславу Францаўну – не баяліся патаптаць?»

У тым сапраўдным пахаванні Купалы, дарэчы, удзельнічаў паэт Уладзімір Дубоўка, але калі ў «ЛіМе» пісалі пра падзею, Дубоўку выкраслілі. Той разумеў сваю «нязручнасць» для тагачаснай улады і адказаў на цэнзуру эпіграмай.

Канешне, з магіламі класікаў на Вайсковых, дзякуй Богу, пакуль нічога рабіць не збіраюцца. Але каштоўнасць уяўляюць не толькі яны. Як справядліва зазначыла паэтка Галіна Сіўчанка, па кожным помніку тут можна напісаць кнігу, бо ён вельмі шмат можа расказаць пра чалавека. А па шэрых «квадраціках», якія ўсталёўвае цяпер Спецкамбінат КБА, ніякая кніга жыцця не ствараецца.

– Па іх можна толькі прачытаць шаблон пра тых, хто іх вынайшаў. Таму валанцёры, што працуюць на Вайсковых, робяць усім нам «прышчэпку» ад бяспамяцтва.
А Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра, распавяла, што Колас шмат пісаў у лістах пра тое, што яго непакоіў беспарадак на могілках.

– Вайсковыя могілкі ўвайшлі ў маё жыццё, не толькі таму, што тут пахаваны Якуб Колас, але і іншыя родзічы, напрыклад, цешча Коласа, помнік якой таксама хацелі знесці. Цяпер там пахаваны і мой дзядзька, старэйшы сын Якуба Коласа Даніла Канстанцінавіч, і мая бабуля Марыя, у гонар якой мяне назвалі. 

Па яе словах, сам Колас прысутнічаў на Вайсковых могілках на пахаванні маладога загінулага ад брушнога тыфу паэта Паўлюка Труса.

Марыя Міхайлаўна прачытала вершы свайго знакамітага дзеда і паведаміла, што хутка выйдзе яго паэма “Сымон-музыка” без цэнзуры.

 – У мяне ніхто не пахаваны на Вайсковых могілках, але мая 6-гадовая бабуля ў час першай бамбёжкі Мінска ў 1941 годзе хавалася тут паміж магіл. Мужчыны яшчэ казалі жанчынам здымаць белыя хустачкі, каб іх не ўбачылі. Усе тады выжылі. Такім чынам могілкі ўратавалі жыццё маёй бабулі, – распавяла яшчэ адну гісторыю «пра жыццё» валанцёрка Марыя Каленнікава.
Яшчэ адна валанцёрка і самая актыўная каардынатарка прац Кацярына Парыжаская заўважыла, што калі прыходзіць прыбіраць магілы, чытае эпітафіі і думае пра тое, з якімі пачуццямі людзі ўладкоўвалі гэтыя пахаванні.

– Я скажу словамі Паўлюка Труса: «Здзейсніць мэту і золата дум падарыць на карысць Беларусі» – вось чаму мы сюды прыходзім, – падсумавала валанцёрка.
На вечарыне таксама выступілі літаратары Кацярына Глухоўская, Вольга Маркітантава, Андрэй Хадановіч. І мяркуючы па тым, што памяшканне «Арт-сядзібы» было перапоўнена людзьмі, ёсць спадзеў, што жыццё могілак не спыніцца.
Валанцёрскія працы будуць працягвацца, актывісты непакояцца, што напачатку верасня Спецкамбінат можа аднавіць знос помнікаў. Таму ўсіх, у каго ёсць вольны час, рыштунак, фарба, альбо проста жаданне дапамагчы, чакаюць штодня на Вайсковых могілках з 9 да 20 гадзін. Сачыць за хадой прац можна на прысвечаных некропалю старонках у Фэйсбуку і Укантакце.
Дзіяна Серадзюк, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип