У Оксфардскім выдавецтве Routgledge па-англійску выйшла кніга Віктара Марціновіча «Belarus in autoethnographic narratives». Прэзентацыя будзе ў Вільні 15 студзеня.
«Гэта кніга пра майго прадзеда Амяляна, спачатку — дзяншчыка царскага войска, потым млынара, потым — селяніна пад нямецкай акупацыяй. Чалавека, які быў расстраляны нацыстамі ў 1943-м годзе такім чынам, што, калі я першы раз прачытаў «Сотнікава» Быкава, я думаў, што Васіль Уладзіміравіч нешта ведаў пра Амяляна. Трагедыя ўцягнула іншых людзей, і завітала нават у маё дзяцінства. Гісторыя беларускага селяніна Амяляна расказана тут праз творы Рафаэля, Шагала, Сандра Бацічэллі, Каспара Давіда Фрыдрыха, Станіслава Жукоўскага, Хаіма Суціна.
Кніга выйшла ў Оксфардскім выдавецтве Routgledge і каштуе, як крыло Ролс-Ройса», — распавёў аўтар на сваёй старонцы ў Інтстаграме..
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 15 студзеня ў Вільні на англійскай мове (мове, на якой ад пачатку створаны тэкст).
Месца: CRYSTAL LOUNGE IMPERIAL Hotel & Restaurant Subačiaus g. 2-6, Vilnius January, 15th.
Час: 18.00.
Уваход вольны.