Вечарына народных танцаў “Вячоркі”

07.11.2011 Афіша

Краязнаўчы клуб “Камяніца” запрашае на вечарыну народных танцаў “Вячоркі”, у якой будзе браць удзел фольк-гурт “РАДА” з жывой аўтэнтычнай народнай музыкай, традыцыйнымі мужчынскімі спевамі, знаёмымі і не вельмі танцамі (танчым і вучым), цудоўным настроем!Прыходзьце, такога вы больш нідзе не ўбачыце!
Мы будзем рады вас вітаць у Палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41, кавярня “Планета звёзд”) у пятніцу, 18 лістапада а 18-й.
Грашовы ўнёсак – 5 тыс б. р., квіткі набываем на месцы. Праезд: трамваі № 3, 4, 5 ад ст. м. “Плошча Перамогі”.