velcom напіша Vinshavanki вашым родным па-беларуску

Кампанія velcom віншуе карыстальнікаў мэсэнджара Telegram першым беларускамоўным ботам-генератарам навагодніх віншаванняў – velcom Vinshavanki, а таксама наборам святочных стыкераў.

Як гэта працуе?

Для знаёмства з вясёлым ботам пад назвай velcom Vinshavanki вам неабходна выкарыстоўваць мэсэнджар Telegram, які нескладана ўсталяваць з Google Play, Windows Phone Store ці AppStore не толькі на смартфон, але і на камп’ютар.

Пачніце размову, зрабіўшы наступныя крокі:

  1. Увядзіце імя бота Vinshavanki або @vinshavatar у радок пошуку і націсніце Start.
  2. Напішыце, каго вы хочаце павіншаваць: напрыклад, маці ці брата.
  3. Скапіруйце віншаванне і дашліце яго ў любым мэсэнджары ці праз СМС.

Паводле velcom.by