Вялікдзень — адно з самых шанаваных хрысціянскіх святаў, дзень, у які хрысціянскія вернікі згадваюць пра ўваскрашэнне Ісуса Хрыста. Зрабілі падборку Велікодных багаслужэнняў для беларусаў, якія зараз раскіданыя па свеце.
Дата: ноч з 19 на 20 красавіка
Час: пачатак 23:30 (час мясцовы)
Месца: Vokiečių g. 20 (лютэранская царква)
Беларускі праваслаўны прыход у Вільні запрашае на праваслаўнае Велікоднае багаслужэнне, якое сёлета адбудзецца ў ноч з 19 на 20 красавіка.
Кожны з тых, хто прыйдзе і дастаіць да канца службы, атрымае маленькі Велікодны падаруначак ад прыхода — прыгожае фарбаванае яйка.
Для тых, хто не зможа прыйсці, зробяць трансляцыю на ютуб-канале прыхода.
Прыходзіць на асвячэнне велікодных страў можна у суботу цэлы дзень у царкву на Bokšto g. 4 (каля Карчмы).
На фота яйкі, якія падрыхтавалі для раздачы на службе
Дата: 19 — 20 красавіка
Месца: касцёл св. Барталамея, Užupio g. 17A, Вільня
19 красавіка — пасвячэнне страў на велікодны стол; у 23.00 — Велікодная Вігілія.
20 красавіка ў 12.00 — Вялікая Святая Імша.
Пачнецца Велікодная служба па-беларуску, як звычайна, з працэсіі. Прыносьце хлеб, яйкі, сыр і мяса для асвячэння, а таксама ежу і напоі для супольнага пачастунку пасля службы.
У суботу, 19 красавіка, у грэкакаталіцкай царкве ўздзвіжэння святога Крыжа служаць боскую літургію на Вялікдзень па-беларуску.
Дата: 19 красавіка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Parafia greckokatolicka p.w. Podwyższenia Krzyża Świętego, Wiślna 11, Кракаў
Дата: з 18 па 20 красавіка
Месца: сабор св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY
У саборы св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне будуць служыць Велікодныя богаслужбы. Расклад глядзіце на выяве.