Відэаверсія спектакля Беларускага свабоднага тэатра пра баскетбалістку Кацярыну Сныціну з’явілася на Youtube

Відэаверсію спектакля «KS6: SMALL FORWARD» пра Кацярыну Сныціну — зорку жаночага баскетбола, вымушанай пакінуць Беларусь, апублікаваў Беларускі свабодны тэатр на сваім YouTube канале. Спектакль можна паглядзець да 25 сакавіка.

Kalaž

«Пастаноўка пра незвычайную, але рэальную гісторыю жыцця беларускай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай, адной з самых паспяховых прафесійных спартсменак свайго пакалення», — так анансавалі відэа на канале.

Спектакль заснаваны на аснове асабістай гісторыі баскетбалісткі Сныцінай, адаптаваны для сцэны і пастаўлены са-заснавальнікамі БСТ Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой.