Ужо сёння! Анлайн-прагляд спектакля Купалаўскага тэатра «Вельтмайстар-акардэон»

31.03.2020 Тэатр
Купалаўскі тэатр працуе над магчымасцю працягу праекта па паказу запісаў спектакляў анлайн. У дадзены момант праводзяцца перамовы з праваўладальнікамі, каб прадставіць гледачам магчымасць убачыць шэраг спектакляў з відэаархіва тэатра.



З 27 сакавіка па 2 красавіка бягучага года ўпершыню Купалаўскі тэатр праводзіць праект «Тыдзень Купалаўскага online» з паказам аматарам тэатральнага мастацтва ў Беларусі і ва ўсім свеце шэрагу рэпертуарных спектакляў тэатра.

У межах праекта «Тыдзень Купалаўскага online» адбыўся паказ ужо двух спектакляў. Сусветны паказ легендарнай «Паўлінкі» ў Міжнародны дзень тэатра пры падтрымцы генеральнага партнёра 100-га сезона камппніі А1 і відэасэрвіса VOKA ўбачылі каля 20 000 гледачоў. Лірычную камедыю «Школа падаткаплацельшчыкаў» 29 сакавіка ў выкананні нашых купалаўцаў праз інтэрнэт-старонку тэатра ўбачылі ў Бельгіі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Канадзе, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі і іншых краінах — каля 10 000 гледачоў! Такім чынам, агулам за два паказа спектаклі Купалаўскага тэатра анлайн убачылі каля 30 000 гледачоў па ўсім свеце.

Запрашаем вас далучыцца да наступных анлайн-паказаў спектакляў Купалаўскага тэатра. 31 сакавіка можна ўбачыць спектакль-канцэрт «Вельтмайстар-акардэон». 2 красавіка будзе даступен прагляд спектакля з рэпертуара камернай сцэны «Ураджай».

Спасылкі на прагляд будуць даступныя толькі на сайце kupalauski. by і ў сацыяльных сетках театра ў дзень паказа з 18.00 у дзень паказа да 9.00 наступнага дня.

Паводле арганізатараў