• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.02.2018 | Афіша Замежжа

Віленскі кірмаш Казюкі: фестываль майстроў ручной працы і шматнацыянальнай кухні

2-4 сакавіка ў сталіцы Літвы пройдзе найбуйнейшы ў краінах Балтыі кірмаш вырабаў ручной працы і нацыянальнай спадчыны.

ADI_3014_preview

Хочаце пазнаць гісторыю старога горада, балтыйскі фальклор і спадчыну шматнацыянальнай кухні за кароткі тэрмін? Таму не прапусціце магчымасць наведаць сталіцу Літвы Вільнюс 2-4 сакавіка. У першыя выходныя вясны тут пройдзе традыцыйнае свята года – кірмаш Казюкі. Як і кожны год, наведвальнікі кірмашу змогуць паблукаць па прылаўках, якія раскінуліся на многія кіламетры, і пакаштаваць не толькі літоўскую, але і польскую, латышскую, беларускую, татарскую кулінарную спадчыну, а таксама кулінарную спадчыну іншых народаў, якія пражываюць у сталіцы і ў ваколіцах Літвы.

Традыцыя XVII стагоддзя

Кірмаш Казюкі – гэта не толькі самы вялікі, але і самы стары фестываль у Вільні, які сыходзіць у XVII стагоддзе. Традыцыйна ён праводзіцца ў выходныя, бліжэйшыя да дня Св. Казіміра, які адзначаецца 4 сакавіка. Месца святкавання – прылаўкі даўжынёй амаль два дзясяткі кіламетраў, размешчаныя ў старым горадзе Вільні, які мае статус спадчыны ЮНЕСКА, ці побач з ім, дзе выстройваюцца сотні рамесных прылаўкаў і палатак.

Свята, прысвечанае святому заступніку Літвы Казіміру (1458-1484), стала вясёлай сустрэчай вясны. У той жа час гэта і фестываль, які аб’ядноўвае старыя рамесныя традыцыі і сучасны падыход да спадчыны ў самым сэрцы Вільні.

Унікальны досвед

Калісьці на кірмашы Казюкі ў яўрэяў можна было купіць прысмакі, у туркаў – хусткі, у рускіх – шкло і сукно. Зараз тут можна знайсці амаль усё, што толькі вырабляюць найлепшыя літоўскія, латышскія, эстонскія, польскія і беларускія майстры па дрэве, у кераміцы, кулінарыі і іншых галінах.

Кірмаш Казюкі прапануе наведвальнікам вялікі досвед: утульны дух кірмашу, магчымасць пагутарыць з артыстычнымі майстрамі ручной працы і прыязнымі гандлярамі. Яны прапануюць узоры мясцовых тэхналогій, якія прайшлі выпрабаванне часам, – вязаныя, разьбяныя, вылепленыя рэчы, створаныя ў кузні або ювелірных майстэрнях.

Адны наведвальнікі прыносяць з кірмашу гаспадарчыя рэчы, другія – ювелірныя вырабы ручной працы, сустракаюцца з сябрамі за келіхам квасу або тут, ля прылаўка, на адкрытым паветры, спрабуюць прапанаваны кулінарам прадукт. Іншых зачароўвае разнастайнасць вырабленых паводле мясцовых традыцый або сучасных страў, вынаходліва прыгатаваных прысмакаў – салодкіх гасцінцаў для дзяцей.

ADI_3138-Pano copy_preview

Прыцягвае ўсё больш наведвальнікаў

Віленскія Казюкі з’яўляюцца найбуйнейшым у Вільні кірмашом майстроў вырабаў ручной працы з усёй краіны, што прыцягвае сотні тысяч удзельнікаў. Прывабленыя новымі ўражаннямі або адданыя кірмашу наведвальнікі прыязджаюць не толькі з Літвы, але і з суседніх краін. Іх прыцягвае асаблівы дух кірмашу, аўтэнтычнасць свята.

Некалькі гадоў назад колькасць наведвальнікаў кірмашу Казюкі перавысіла паўмільёна і з кожным годам усё расце. Мерапрыемства суправаджаецца забаўляльнай музыкай, а працы майстроў старых рамёстваў на кірмашы дапаўняюцца працамі маладых дызайнераў і ювеліраў краіны.

ADI_2944_preview

Кірмаш Казюкі – гэта свята, якое вылучаецца з мноства іншых падобных мерапрыемстваў у краінах Балтыі сваім размахам, унікальнасць якога ствараюць шэраг традыцый:

  1. Вербы Віленскага краю. Гэта рознакаляровыя, не ўласцівыя ніякай іншай культуры плеценыя букеты з сушаных раслін. Вербы, якія сыходзяць у часы шанавання Св. Казіміра, – адзін з галоўных сувеніраў, без якога не вяртаецца ні адзін наведвальнік кірмашу.
  2. Абаранкі і пернікі ў форме сэрца. Заварныя абаранкі і пернікі кірмашу Казюкі – яшчэ адна вельмі даўняя традыцыя. Калісьці такія пернікі былі асаблівым знакам увагі каханым і нарачоным. Менш “сур’ёзны” ядомы сувенір – вязанка абаранкаў, абвешаных імі гасцей кірмашу ўсе пазнаюць на адлегласці.
  3. Шматнацыянальная кулінарная спадчына. На кірмашы надаецца ўвага не толькі сувенірам і вырабам майстроў старых рамёстваў, але і прадстаўнікам нацыянальнай кулінарнай спадчыны. З самага пачатку і да канца кірмашу наведвальнікаў суправаджаюць водары традыцыйных страў літоўскай кухні, на кірмашы можна паспытаць кібінай, прыгатаваныя па традыцыях караімаў, і татарскі шымталапіс, які нагадвае салодкі мастацкі твор.
  4. Майстэрні майстроў. Казюкі – гэта свята, падчас якога можна не толькі купіць арыгінальны плецены, драўляны, гліняны, жалезны прадмет хатняга ўжытку або аздабленне, але і даведацца, як яно робіцца. Майстры кірмашу ахвотна паказваюць наведвальнікам, як нараджаюцца іх творы, а самыя цікаўныя могуць сваімі рукамі выкаваць нават спецыяльную манету.
  5. Рэкорды. Гэта яшчэ адно выяўленне творчасці майстроў кірмашу, які надае святу весялосць. За гісторыю свята зафіксаваны рэкорды самай вялікай вярбы, самай вялікай курынай стравы цюлпе, самай вялікай драўлянай лыжкі і пары драўляных чаравікаў.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип