Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры!

105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі, абвясціўшы незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Агучаныя на ўвесь свет гэтым найважнейшым у гісторыі беларусаў актам, нашы нацыянальныя арыенціры і дэмакратычныя ідэалы былі сапраўдным промнем святла пасярод чорнага віру з рэвалюцыі, вайны і акупацыі.


DV.jpg

Сённяшнія гістарычныя варункі палохаюць сваім падабенствам да падзеяў стогадовай даўніны. На тэрыторыі нашай краіны расійскія войскі, а лік тых, хто сёння дзеля волі і незалежнасці ахвяруе асабістай воляй і адзначае гэты дзень за кратамі, вымяраецца тысячамі. Але найлепшым сведчаннем трываласці нашых каштоўнасцяў ёсць тое, што дэмакратычная беларуская супольнасць па ўсім свеце шырока і годна адзначае 105 гадовы юбілей нашай дзяржаўнасці, нягледзячы на ўсе высілкі антынародных сілаў пазбавіць нас памяці.

Выратавальны для краіны і сумлення кірунак пазначаны тымі самымі колерамі і сімваламі, якія стагоддзе таму абралі заснавальнікі беларускай дзяржавы, там гучыць мова, на якой гаварылі нашы продкі, на якой гаворым мы.

Рэдакцыя budzma.org віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі! Хай ідэалы 25 сакавіка натхняюць усіх нас на салідарнасць і веру ў нашу перамогу! Наш кірунак — вольная незалежная Беларусь, дзе жыцці людзей, іх свабоды і правы — перадусім.

Жыве Беларусь!