Віртуальны Універсітэт пачынае новы навучальны сезон

Адкрывае пяты сезон 21 лютага кандыдат гістарычных навук, дацэнт Святлана Сілава. Яна правядзе ў Віртуальным Універсітэце курс «Праваслаўная царква ў Беларусі ў гістарычнай прасторы ХХ стагоддзя».


Усяго ў межах курсу пройдзе пяць заняткаў: 21 і 28 лютага, 7 і 14, 20 сакавіка. Для рэгістрацыі неабходна перайсці па спасылцы. У анонсе вы таксама знойдзеце больш інфармацыі пра курс.

Вось расклад* усіх лекцый новага сезона ў Віртуальным Універсітэце:

«Праваслаўная царква ў Беларусі ў гістарычнай прасторы ХХ ст.», Святлана Сілава: 21 і 28 лютага, 7, 14 і 20 сакавіка;

«Гісторыя архітэктуры Беларусі», Анатоль Сцебурака: 23 лютага, 2, 9 і 16 сакавіка;

«Падарожжа па лабірынтах беларускай культуры», Васіль Дранько-Майсюк: 1, 15, 22 і 29 сакавіка;

Нейраграфіка, Галіна Маслоўская: 21 і 28 сакавіка, 4 і 11 красавіка;

«Усё бачна, усё чуваць? Курс па асновах працы ў Zoom для адукатараў-пачаткоўцаў», Дзіяна Ляшкевіч: 18 і 25 красавіка, 2 і 16 мая;

«Асновы антрапалагічных ведаў», Наталля Агарэлышава: 20 і 27 красавіка, 4 мая.

*у раскладзе магчымы змены і пераносы

Віртуальны Універсітэт — гэта адукацыйная пляцоўка, створаная гарадзенцамі ў 2021 годзе:

«Мы працуем для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, развівацца і самарэалізоўвацца.

Мы прапануем бясплатныя заняткі, курсы і майстар-класы на розныя тэмы ад лепшых экспертаў.

Мы размяшчаем запісы заняткаў, карысныя відэа і публікацыі, а таксама навіны пра розныя адукацыйныя магчымасці, якія ствараем мы альбо нашыя партнёры.

За чатыры сезоны у 97 online-занятках (лекцыях, майстар-класах, курсах) прынялі ўдзел 1147 чалавек ад 8 да 80 гадоў. Заняткі наведвалі з розных гарадоў Беларусі, а таксама з за-мяжы.

У якасці выкладчыкаў у нас працавала 36 чалавек з розных гарадоў Беларусі і замежжа.

А самыя актыўныя, хто не можа жыць без фізічнай культуры, наведалі 132 ранішнія гімнастыкі!

Мы робім гэтую працу з верай у тое, людзі заслугоўваюць годнага жыцця і што адукацыя з’яўляецца адным з чыннікаў, якія могуць станоўча паўплываць на іх якасць жыцця».