На выходных у Батанічным садзе пакажуць культавыя фільмы ў беларускай агучцы

02.09.2021 Афіша

4 і 5 верасня ў Батанічным садзе пройдзе гарадскі пікнік Vulitsa Ezha. У межах пікніка кампанія VOKA ладзіць там адкрыты кінатэатр.


000.jpg

У суботу адбудуцца паказы «Зорра» з Аленам Дэлонам, фільма «Блеф» з Адрыяна Чэлентана, нямецкай меладрамы «Басанож па брукаванцы» з Цілем Швайгерам і «Цудоўна Ласка» (Amazing Grace) — фільм пра барацьбу з гандлем рабамі ў Брытаніі.

У нядзелю арганізатары пакажуць драму «Том і Томас», культавыя «Боскія даспехі» з Джэкі Чанам, кітайскі фільм «Клан лятучых кінжалаў» і галівудскую класіку «Знесеныя ветрам».

Гасцей запросяць таксама паўдзельнічаць у забаўках і папрактыкаваць сваю беларускую мову.