26 і 27 чэрвеня ў Мінску пройдуць заключныя гульні турніру па Dota 2 у рамках чацвёртага сезона VOKA League. Спецыяльна да гэтай падзеі ліга прэзентавала матывуючы анлайн-комікс для усіх, хто ўдзельнічае ў кіберспартыўных спаборніцтвах ці толькі марыць паспрабаваць свае сілы.
Такі фармат узаемадзеяння з аўдыторыяй быў выбраны не раптоўна: канцэпцыя цяперашняга сезона VOKA League непасрэдна звязана са стылістыкай і тэматыкай коміксаў. Таму гісторыю аб тым, як гулец-пачатковец па імені Даня трапляе ў свет сваёй улюбёнай гульні, дзе дзеля перамогі павінен пераадолець няўпэўненасць ва ўласных сілах і стаць сапраўдным лідэрам, таксама вырашана было аформіць у выглядзе комікса. Як гэта спатрэбілася герою ў рэальным жыцці і чым скончылася яго прыгода, усе жадаючыя могуць даведацца па спасылцы, дзе анлайн-версія комікса выкладзена ў свабодным доступе.
Над гісторыяй працавалі Дар'я Мічурына і Мікіта Сеннікаў (сюжэт), Анастасія Карташова (малюнак), Аліна Лабус (вокладка). Аўтары з’яўляюцца ўдзельнікамі творчага аб’яднання «Сучасны Комiкс» — незалежнай супольнасці каміксістаў Беларусі, якая займаецца прасоўваннем гэтага віду мастацтва ў беларускай культурнай прасторы.
Адметнасцю фіналу турніру па Dota 2 будзе і тое, што ўпершыню з 2019 года ён пройдзе не ў анлайн-, а ў LAN-фармаце. Гульцоў і балельшчыкаў прыме парк віртуальнай рэальнасці Teleport VR (вул. Прытыцкага, 156, ГЗЦ Green City). Для гасцей фіналу падрыхтаваны розыгрыши і сюрпрызы, а таксама магчымасць атрымаць аўтографы ад удзельнікаў фінальных гульняў і будучых пераможцаў турніру.
Прызавы фонд турніру па Dota 2 складзе 7 тыс. беларускіх рублеў. Восем пераможцаў падзеляць яго наступным чынам: каманда, якая заняла 1 месца, атрымае 2500 рублёў, 2 месца – 1500 рублёў, 3 месца – 1000 рублёў, 4 месца – 800 рублёў. Акрамя таго, усе яны аўтаматычна змогуць прыняць удзел у гульнях пятага сезона VOKA League па Dota 2. Уладальнікі 5 і 6 месцаў атрымаюць па 400 рублёў, а 7 і 8 месцаў – па 200 рублёў у якасці прызавых.
Паводле прэс-рэліза