Глядзіце, як будзе выглядаць вокладка рамана Хэмінгуэя, які хутка выйдзе па-беларуску

Выдавец Андрэй Янушкевіч паказаў вокладку рамана Эрнэста Хэмінгуэя «Фіеста. І ўзыходзіць сонца», які будзе выпушчаны ў перакладзе Юркі Гаўрука ў выдавецтве «Кнігаўка».


4.jpg

Як расказаў Андрэй Янушкевіч CityDog.io, кніга «Фіеста. І ўзыходзіць сонца» выйдзе ўжо ў лютым. Яна будзе ў мяккай вокладцы і такога ж фармату, як выдавецтва «Янушкевіч» выдавалі кнігу Оруэла «1984».

На жаль, у Беларусі купіць кнігу будзе немагчыма.