Новы альбом пад назвай «Наша песьня» будзе складацца з 17 беларускіх твораў, сярод якіх значную частку складае беларуская харавая спадчына, знойдзеная ў Бібліятэцы і музеі Францішка Скарыны ў Лондане.
Фота са старонкі "Вольнага хору" ў ФБ
Новы альбом пад назвай «Наша песьня» будзе складацца з 17 беларускіх твораў, сярод якіх значную частку складае беларуская харавая спадчына, знойдзеная ў Бібліятэцы і музеі Францішка Скарыны ў Лондане.
«Мы спадзяемся вяртанне забытых і невядомых твораў узбагаціць нашу культуру і будзе важнай сувяззю для нас з нашымі каранямі і нашай гісторыяй. У альбом таксама ўвойдуць творы сучасных кампазітараў, напісаныя на вершы расстраляных паэтаў, няхай памяць аб іх гучыць! Будуць у альбоме і вядомыя сучасныя творы беларускіх артыстаў у харавых апрацоўках, якія знойдуць новае гучанне», —
пішуць пра альбом удзельнікі Вольнага хору на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Для запісу альбома патрэбна 4 700 еўра. Гэтая сума пойдзе на запіс, звядзенне, мастэрынг, дызайн, наклад.
Арганізатары збора абяцаюць выдаць наклад кружэлак для бясплатнага распаўсюду і размясціць альбом на ўсіх музычных анлайн пляцоўках з бясплатным доступам.
Падтрымаць новы альбом можна па
спасылцы.