• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.03.2016 | Грамадства

«Вольных мастакоў» без спецыяльнага сертыфіката Мінкульта прыраўняюць да дармаедаў

Для пацверджання статусу творчага работніка неабходна будзе звярнуцца ў экспертную камісію, створаную пры Міністэрстве культуры. Гэта прапісана ў праекце Кодэкса Беларусі аб культуры, паведаміла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Наталля Кучынская.

Паводле слоў дэпутата, падчас дапрацоўкі праекта дакумента да другога чытання вяліся доўгія дыскусіі наконт таго, якім чынам будзе пацвярджацца статус творчага работніка для грамадзян, якія не знаходзяцца ў творчых саюзах.

«Гэта мае на ўвазе выдачу спецыяльнага сертыфіката. Пытанне актуалізаванае ў сувязі з прыняццем у Беларусі дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве, у якім раскрываюцца палажэнні аб удзеле грамадзян у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Грамадзянін, які пацвердзіў статус творчага работніка, з’яўляецца ўдзельнікам фінансавання дзяржаўных выдаткаў», — патлумачыла Наталля Кучынская.

Такім чынам, у праекце Кодэкса аб культуры прапісана, што статус творчых работнікаў, якія з’яўляюцца членамі саюзаў, будуць пацвярджаць гэтыя саюзы. А вось вольныя мастакі павінны будуць звяртацца ў экспертную камісію, створаную пры Міністэрстве культуры. Гэтая камісія будзе ацэньваць іх творы і прымаць рашэнне аб выдачы ці нявыдачы сертыфікатаў.

Пры гэтым вызначаныя крытэры ацэнкі. Напрыклад, твор павінен з’яўляцца прынцыпова новым, самастойным вынікам інтэлектуальнай дзейнасці. Яго мастацкі ўзровень павінен адпавядаць прафесійнаму. Што тычыцца музычных і друкаваных твораў, яны таксама павінны на працягу апошніх трох гадоў (не менш за два разы на год) публікавацца, публічна выконвацца або іншымі спосабамі даводзіцца да ўсеагульнага ведама.

«Сертыфікат, выдадзены творчаму работніку, можа быць ануляваны», — заўважыла парламентарый. Падставай для гэтага будзе служыць рашэнне суда, якое сведчыць, што чалавек у рэчаіснасці не з’яўляецца аўтарам (выканаўцам) твораў літаратуры і мастацтва.

 

БелТА

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип