Vox populi: “На беларускай мове рэклямы вельмі мала — хацелася б, каб было больш”

“Як вы лічыце, на якую рэкляму спажывец зьвяртае больш увагі — рускамоўную ці беларускамоўную?” На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

Спадарыня: “Як паглядзець нашае тэлебачаньне, то рэкляма ў асноўным ідзе на рускай мове. На беларускую зьвяртаеш увагу, бо чуецца свая мова — і гэта прыцягвае ўвагу”.

Спадар: “Залежыць ад таго, як пабудавана рэкляма, які яе зьмест. Калі рэкляма цікавая, незвычайная, тады й зьвяртаю ўвагу”. Тэкст цалкам.