• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
29.07.2021 | Тэхналогіі

Агляд VPN з бонусамі для Беларусі з бясплатнымі версіямі або трафікам

У Беларусі заўсёды ёсць шанец, што цікавую вам навіну заблакавалі. Вырашыць гэтую праблему дазваляе VPN — бяспечны і бясплатны спосаб абысці блакаванне. Zerkalo.io сабрала дзесяць варыянтаў, якія добра працуюць (праверана!). Некаторыя прапануюць бясплатныя бонусы для беларусаў.


TunnelBear

Адзін з найлепшых бясплатных VPN-сэрвісаў. Ён просты і вельмі хуткі. Дастаткова зарэгістравацца на сайце TunnelBear і ўсталяваць дадатак, каб адразу пачаць карыстацца VPN без неабходнасці што‑небудзь наладжваць. Зараз сэрвіс прапануе 10 ГБ у месяц для ўсіх карыстальнікаў у Беларусі. Падключыцца можна да адной з 20 краін. TunnelBear даступны як на дэсктопах, так і на мабільных прыладах. З аднаго акаўнта можна карыстацца сэрвісам на пяці розных дэвайсах.

Windscribe

Асноўны плюс гэтага сэрвісу — 10 ГБ бясплатнага трафіку ў месяц (пасля пацвярджэння email) і магчымасць выхаду ў інтэрнэт праз 25 сервераў у 11 краінах. Каб павялічыць ліміт на 5 ГБ, трэба апублікаваць запіс у Twitter. Пры гэтым за кожнага карыстальніка, зарэгістраванага па вашай спасылцы, дадаецца яшчэ 1 ГБ. Для рэгістрацыі не патрэбныя асабістыя звесткі, сэрвіс запытвае толькі лагін і пароль. Пры жаданні можна пазначыць свой e-mail, каб атрымаць доступ да акаўнта, калі забудзеце пароль. На гэтую ж пошту будуць прыходзіць апавяшчэння аб налічэнні новых лімітаў трафіку. Бясплатная версія дазваляе выкарыстоўваць сэрвіс толькі на адной прыладзе.

Speedify

Адметная рыса Speedify — гэта максімальна магчымая хуткасць інтэрнэт-злучэння. Дасягаецца яна дзякуючы аб’яднанню ўсіх даступных інтэрнэт-падлучэнняў. Да прыкладу, праваднога інтэрнэту і мабільнага злучэння па 3G/4G. Нават пры наяўнасці толькі аднаго тыпу злучэння можна павялічыць хуткасць за кошт унікальных тэхналогій Speedify. На выбар даступна 30 сервераў па ўсім свеце. Абмежаванне па трафіку — 2 ГБ у месяц, карыстацца VPN можна толькі на адной прыладзе.

Proton VPN

Даволі нядрэнны VPN-сэрвіс, даступны на ўсіх асноўных платформах. У бясплатнай версіі можна падлучацца з адной прылады да сервераў у трох краінах на выбар. Пры гэтым няма ніякіх логаў і абмежаванняў на колькасць трафіку, што нават важней для большасці карыстальнікаў. Акрамя адначасовай працы ўсяго з адной прылады, да мінусаў можна аднесці адсутнасць падтрымкі стрымінгавых сэрвісаў і торэнтаў. Для ўсяго гэтага патрэбна платная падпіска.

Warp VPN

Для яго выкарыстання трэба ўсталяваць дадатак «1.1.1.1 + WARP VPN» для прылад Android або iOS. Карыстальнікі могуць рэкамендаваць сэрвіс і атрымліваць бясплатна да 1 гігабайта трафіку Warp+ у месяц. Кожны рэферала, які адпавядае вызначаным крытэрам, дадае 100 мегабайт трафіку да акаўнта. Таксама Warp+ можна выкарыстоўваць на платнай аснове.

Browsec

Яшчэ адзін VPN без абмежаванняў па трафіку, які даступны ў выглядзе мабільнага дадатка і пашырэння для папулярных браўзераў. Дзякуючы функцыі Smart Settings можа аўтаматычна ўключацца толькі на выбраных сайтах, прапускаючы астатні трафік напрамую. Бясплатна гэтая фішка працуе толькі для аднаго сайта.

З іншых абмежаванняў — усяго чатыры даступныя сервера і хуткасць каля 20 Мбіт/с супраць 100 Мбіт/с у прэміум‑версіі.

HideMe

Просты і надзейны VPN, які працуе на ўсіх даступных платформах, уключаючы малараспаўсюджаныя АС і роўтары. Нават у бясплатнай версіі HideMe шыфруе злучэнне, прадастаўляе тэхпадтрымку карыстальнікаў і не рэжа хуткасць падключэння. Але ёсць і абмежаванні: 10 ГБ трафіку ў месяц, адначасовы доступ толькі з адной прылады і праца з серверамі ўсяго ў пяці краінах. Пры гэтым патокавыя сэрвісы і торэнты падтрымліваюцца.

SurfEasy

Зручны VPN-сэрвіс для смартфонаў і камп’ютараў, які дапаможа лёгка абыйсці рэгіянальныя абмежаванні. SurfEasy дазваляе выкарыстоўваць на бясплатным акаўнце да пяці прылад адначасова. Абмежаванняў па хуткасці няма, але ёсць ліміт на трафік: усяго толькі 500 МБ у месяц. Акрамя таго, сэрвіс прадастаўляе блакаванне трэкераў рэкламы і пашыраны спіс сервераў для падлучэння, але яны даступныя толькі па платнай падпісцы.

Private Tunnel

Адзін акаўнт дазваляе працаваць з Private Tunnel на трох дэвайсах. Магчымы выбар з дзевяці сервераў. Пры гэтым прадастаўляецца толькі 200 МБ інтэрнэт-трафіку ў месяц. Калі ліміт вычарпаецца, можна купіць пакет на 20 або 100 ГБ.

FCK_RKN VPN

Праект прапануе ананімны VPN з мінімальнымі стратамі ў хуткасці. Адзінае, гэта платны сэрвіс.

Пераклад: «Наша ніва»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка Гісторыя

«Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце

Цяжка адшукаць аркестр клезмераў [выканаўцы народных яўрэйскіх песень], у рэпертуары якога не было б песні «Папяросы»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў

Яшчэ ёсць шанец уратаваць і без таго нешматлікія беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі. Гэта заклікаюць зрабіць у сацсетках...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка Гісторыя
    «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»

Афіша

  • 11.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Сустрэча з Ганнай Дзягель у клубе «Beer&History» ў Беластоку

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM