Падлічылі вуліцы беларускіх пісьменнікаў — Якуба Коласа ўшаноўвалі часцей за ўсіх

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальнае кадастравае агенцтва правялі сумесны падлік назваў усіх вуліц і завулкаў, што названыя ў гонар айчынных літаратараў. Выявілася, што колькасна пераважаюць вуліцы Якуба Коласа — 257, на другім месцы тапонімы ў гонар Янкі Купалы — 246, і на трэцім — Максіма Богдановіча — 84, паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў.


photo_2022-12-11_09-26-26.jpg

На публічнай кадастравай мапе створаны новыя пласты пад адзінай назвай «Беларусь літаратурная».

Акрамя таго ёсць там і пласт «Літаратурныя музеі», які змяшчае звесткі пра месцазнаходжанне 32 музеяў беларускіх літаратараў з указаннем адрасоў, назваў устаноў, фотаздымкаў і спасылак на сайт.

Азнаёміцца з праектам можна па спасылцы.