Vuraj на Крупшчыне пяялі пракаветныя песні (+відэа)

24 лістапада 2012 у аграгарадку Замкі Крупскага раёну ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыўся дабрачынны канцэрт музычна-вандроўнага аркестрыка Vuraj .

Распачалася праграма з вядомай казачкі “Бадзюля” у выкананьні Сяржука Гаюна. А потым загучалі ўсім вядомыя: казачка” Пра Зайку”, бесьмяротная арыя “Баламут” ,песнi “Кука”, “Ой, за валом”, і  іншыя. На ўсеагульным ўздыме прагучала неўміручая песня “Даліна шырокая…”

Сярод іншага адбыліся невялічкія конкурсы:мясцовыя дзеткі спявалі, танчылі  разам з “вурайцамі”, расказвалі беларускія вершы.
Адбылося сапраўднае вясковае свята.

І сапраўды, самымі шчырымі  і жвавымі ў гэты дзень, былі дзеці. Яны не сароміліся радавацца i весяліцца.