Вядомая пісьменніца Раіса Баравікова правяла спецыяльныя ўрокі беларускай мовы на роднай зямлі

Паэтка, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова правяла урокі «Чытаем па-беларуску з velcom» у сваім родным горадзе – Бярозе – 23 верасня. Заняткі адбыліся ў рамках сацыяльнай ініцыятывы па развіццю цікавасці да беларускай мовы у малодшых школьнікаў, якая з пачатку новага навучальнага года праходзіць у Брэсцкай вобласці.

dsc_4312За першы месяц навучальнага года спецыяльныя урокі беларускай мовы і літаратуры ўжо прайшлі ў Брэсце, Кобрыне, Баранавічах і Бярозе. У кастрычніку каманда арганізатараў і настаўнікаў праекта прыедзе з займальнымі заняткамі ў школы і гімназіі Пінска і Лунінца. Арганізатар праекта – кампанія  velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Настаўнікі сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы – вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла. У верасні ў каманду настаўнікаў праекта ўвайшла яшчэ адна выдатная дзіцячая пісьменніца – Наталля Бучынская. Падчас урокаў у абласных і раённых цэнтрах малодшыя школьнікі знаёмяцца з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, таксама атрымліваюць практычныя навыкі роднай мовы ў захапляльнай форме.

«Тое, што кампанія velcom ладзіць заняткі беларускай мовы на Берасцейшчыне, для мяне асабліва важна, бо гэта родныя мае мясціны. Я нарадзілася ў Бярозаўскім раёне. Для мяне гэта таксама магчымасць сустрэцца з вучнямі пачатковых класаў і пазнаёміць іх са сваімі вершамі, казкамі. А для вучняў такія заняткі — гэта магчымасць паглыбіцца ў беларускую мову і культуру, а таксама пазнаёміцца з вядомымі пісьменнікамі і артыстамі. Таму я з вялікім хваляваннем сустрэлася з дзеткамі Брэсцкай вобласці, а таксама з тою зямлей, якая дала мне пачатак», – адзначыла пісьменніца, паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Раіса Баравікова

«Гэты праект важны тым, што дае магчымасць дзецям пачуць беларускую жывую мову, таму што яна гучыць  начаста. Малодшыя школьнікі вельмі радыя, калі чуюць мову ад пісьменнікаў. Не только дзеці, але і дарослыя, якія прызвычаіліся да рускамоўных праектаў, уражаны непасрэдна беларускай мовай. Акрамя таго, праект рэалізаваны ў займальнай форме. Настаўнікі ініцыятывы, якія  працуюць з дзецьмі, не проста знаходзяць свайго чытача, а маюць магчымасць размаўляць з імі ўжывую. У такія моманты ты як пісьменнік адчуваеш асабістую адказнасць за кожнае своё слова», – адзначыла беларуская дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская.

Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Плануецца, што праект ахопіць у агульнай колькасці 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш 15 000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць  дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры. За першы навучальны год у займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 8 000 школьнікаў.