У сядзібе Агінскага ў Залессі адбудзецца «Вяргіневы баль»

Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў Смаргонскім раёне рыхтуецца да галоўнай культурнай падзеі гэтага лета. У суботу, 22 жніўня, тут адбудзецца традыцыйны фестываль «Баль вяргіняў». Мерапрыемства прымеркаванае да гадавіны з дня нараджэння знакамітага кампазітара, піша Kraj.by.

viarhinievy-bal.png

Наведванне сядзібы ў гэты дзень прадугледжвае абавязковае выкананне дрэс-кода — як для жанчын, так і для мужчын.

Адкрые свята «Элегія кветак» — урачыстае тэатралізаванае шоу-паказ дам з веерамі, аздобленымі жывымі фларыстычнымі кампазіцыямі.

Прыхільнікі тэатральнага мастацтва змогуць убачыць пастаноўку «Цені Залесся і Італіі», якая перанясе гледачоў у атмасферу эпохі, поўнай рамантыкі.

viarhinievy-bal-02.png

Завершыць вечар святочны канцэрт класічнай італьянскай музыкі і вакальных твораў «Чараўніцтва Італіі».

Фестываль пачнецца а 17:00.

Білеты можна замовіць загадзя. Кошт — 100 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная.

Ранняе браніраванне білетаў па тэлефоне: 80159245786.