Менавіта гэтыя тры словы азначылі тэму ўрока сучаснай беларускай паэзіі, які 14 красавіка правялі Анатоль Вярцінскі і Эдуард Акулін у мінскай СШ № 124. Паслухаць вядомых паэтаў у актавай зале школы сабралася каля двухсот вучняў старэйшых класаў.
Улічваючы тэму паэтычнай сустрэчы Анатоль Вярцінскі пазнаёміў старшакласнікаў з вершамі са свайго лірычнага зборніка “Жанчына. Мужчына. Каханне”. А песенны акорд Эдуарда Акуліна стаў гарманічным завяршэннем вясновага ўрока паэзіі.
Як заўсёды самыя абазнаныя ў беларускай літаратуры вучні змаглі праявіць сябе падчас літаратурнай віктарыны і атрымаць памятныя прызы ад кампаніі “Будзьма”, у межах якой адбылася імпрэза.
На фота:
1. Здымак на памяць з вунямі 8 класа.
2. Выступае Анатоль Вярцінскі.
Тэгі: Мінск