Як замовіць 4-е выданне дапаможнік Вольгі Смалянкі пра рэгістрацыю бязвыплатна?

У тэрмін да 31 сакавіка ёсьць магчымасьць бязвыплатна замовіць паштовую высылку актуальнай (выпраўленай і дапоўненай) рэдакцыі дапаможніка пра рэгістрацыю некамэрцыйных арганізацыяў аўтарства Вольгі Смалянкі, дырэктаркі Цэнтра прававой трансфармацыі, паведамляе «Асамблея НДА».


000.png

У кнізе прадстаўленыя параўнальныя характарыстыкі і асноўныя адрозьненьні датычна найбольш папулярных арганізацыйна прававых формаў НКА — грамадзкіх аб’яднаньняў, фондаў і ўстановаў. Для кожнай з гэтых формаў у дапаможніку растлумачаны парадак рэгістрацыі і актуальная практыка, дадзеныя ўзоры статутаў, пратаколаў ды іншых дакумэнтаў, якія патрэбныя для дзяржаўнай рэгістрацыі. Асобна разгледжаныя пытаньні вызначэньня назвы НКА, атрыманьня юрадраса і першачарговых дзеяньняў пасьля рэгістрацыі.

Першае выданьне гэтага дапаможніка пабачыла сьвет у 2009 годзе дзякуючы супрацы Асамблеі НДА з Цэнтрам прававой трансфармацыі датычна садзейнічаньня рэгістрацыі ў Беларусі новых арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.

З таго часу гэты дапаможнік зрабіўся бадай найбольш папулярнай кнігай у галіне беларускага некамэрцыйнага права — дзякуючы выкладзеным у кнізе парадам шматлікія беларускія няўрадавыя ініцыятывы атрымалі магчымасьць зрабіць усьвядомлены выбар належнай арганізацыйнай формы для рэгістрацыі і, пісьменна падрыхтаваўшы дакумэнты, атрымаць легальны статус.

Мінулае, 3-е выданьне дапаможніка зьявілася ў 2015 годзе, і з таго часу заканадаўства і практыка істотна зьмяніліся. Новая рэдакцыя дапаможніка ўтрымлівае актуальную інфармацыю і грунтуецца на дзеючых актах заканадаўства, а таксама мае спасылкі на магчымыя новаўвядзеньні згодна з заплянаванымі законапраектамі.

Для таго каб замовіць кнігу, трэба ў тэрмін да 31 сакавіка запоўніць анлайн-анкету.

Download (PDF, 37KB)