У Франкфурце зацверджана памятная шыльда Васілю Быкаву

2 верасня раённы савет № 1 Франкфурта-на-Майне аднагалосна прагаласаваў за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар беларускага пісьменніка і дысідэнта Васіля Быкава (1924–2003). 
RAZAM

У 1998 годзе Быкаў быў вымушаны пакінуць Радзіму з-за крытыкі рэжыму Лукашэнкі. У межах ініцыятывы «Горад прытулку» ён пражываў у Франкфурце-на-Майне ў 2001 і 2002 гадах. Цяпер раённы савет ухваліў усталяванне памятнай шыльды ў парку Bockenheimer Anlage, побач з домам, дзе жыў пісьменнік.

Перад галасаваннем сябры арганізацыі RAZAM Яўгенія Гукава і Алесь Маісеенка прэзентавалі дэпутатам Франкфурта жыццёвы шлях і творчасць гэтага выбітнага пісьменніка,  паведамляе ініцыятыва RAZAM.

RAZAM

Сябры арганізацыі RAZAM выказваюць падзяку ўсім дэпутатам, якія зрабілі магчымым рэалізацыю гэтай ідэі і асобню падзяку — суініцыятарам Міхаілу Рубіну, Таццяне Трафімавай і дэпутату Штэфану Кортэ (FDP), які падаў заяўку.