Выдавецтва «Паперус» выпусціла кнігу вершаў для дзяцей, аздобленую выцінанкамі

Этнографка, спявачка і паэтка Любоў Сівурава напісала кнігу дзіцячых вершаў «Робіць Янка выцінанку», якую аздобіла Наталля Сухая, і выдала выдавецтва «Паперус», піша bellit.info.


«Robić Janka vycinanku»

«Нездарма людзі кажуць, што чалавек — каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач — і выразач! — пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця! Гартайце, забаўляйцеся — і выразайце сваё шчасце!», — напісана ў анатацыі да кнігі.

«Robić Janka vycinanku»

«Robić Janka vycinanku»

Таксама маленькія чытачы змогуць паводле прапанаваных схемаў самастойна навучыцца рабіць выцінанкі.

«Robić Janka vycinanku» «Robić Janka vycinanku»

Кнігу ўжо можна набыць праз сайты knihi.by і kniganosha.by.