Вечарына памяці Леаніда Маракова — 12 красавіка

09.04.2018 Афіша

12 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча а 18-ай гадзіне адбудзецца вечарына памяці Леаніда Маракова, прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

marakou_s

Удзел у імпрэзе возьмуць: старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, літаратар Уладзімір Арлоў, паэт і журналіст Міхась Скобла, дырэктар БДАМЛіМ Ганна Запартыка, намеснік дырэктара Наталля Гардзіенка, паэт Віктар Шніп.

Адрас: Мінск, вуліца М. Багдановіча, 7а
Уваход вольны.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”