“Верасень” на Пухаўшчыне

17 сакавіка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Пухавіцкі раён, дзе правялі дзве літаратурныя сустрэчы: у Блужскай СШ і Мар’іна-горскім аграрна-тэхнічным каледжы.

Падчас абедзьвюх сустрэч вялася гаворка аб значэнні літаратуры ў жыцці чалавека, а таксама прэзентаваўся 11 нумар часопіса “Верасень”.

Застаўся час у сталічных гасцей і для знаёмства з тутэйшымі дастапомнасцямі: музеем героя афганскай вайны Мікалая Чэпіка і, адзіным у Беларусі, блужскім пяцігаловым цмокам…

Абедзьве сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 


Тэгі: