У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 29 красавіка з ласкавага запрашэння старшыні літаратурнага аб’яднання “Крылы” спадарыні Галіны Сташкевіч Эдуард Акулін і Кастусь Герашчанка завіталі ў Полацак і Наваполацак, дзе правялі дзве творчыя сустрэчы: у Полацкай базавай школе № 5 і Наваполацкай гарадской бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна. Падчас сустрэч сталічныя госці прэзентавалі адразу тры выданні: “Верасень” № 13, кнігу Алеся Бяляцкага “Бой з сабой” і зборнік Анатоля Сыса ” Берагі майго юнацтва”. З вялікім поспехам падчас імпрэз адбылася прэм’ера песні Эдуарда Акуліна “Белае паліто”… У прамежку паміж сустрэчамі вядомыя творцы наведалі славутую полацкую дастапомнасць — Сафійскі сабор. і нават паспелі спаймаць пяць рыбін з глыбінь старажытнай Дзвіны, што напярэдадні Вялікдня набыло своеасаблівы сімвалічны сэнс…