Вернісаж “БЕЛАРУСЬ 28.09.2008” у Галерэі “Зоя”

10 снежня адбудзецца адкрыццё выставы дакументальнай фатаграфіі, прысвечанай тыдню выбарчай кампаніі ў Беларусі. На выставе будуць прадстаўленыя фатаздымкі трох маладых журналістаў і фатографаў Аннэ Акэрман (Гамбург), Стэфана Прамэ (Берлін), Яна Цапнэра (Берлін), зробленыя ў трох беларускіх гарадах Мінску, Віцебску і Гродна.

Адкрыццё выставы будзе суправаджацца дыскусіяй з Севярынам Квяткоўскім, пісьменнікам і незалежным журналістам з Мінску.

Мадэратар дыскусіі – Адам Бузюляну.

Калі: 10 снежня, 19.00.
Дзе: Галерэя Зоя (Galeria Zoya) у Варшаве, вул. Каперніка 32/8.
Выстава: 11-19 снежня, ад панядзелку да суботы, ад 12 да 19.

Тэгі: