«МINSK» — мастацкі фільм, які зняты адным кадрам, без мантажных склеек, распавядае пра страшныя падзеі жніўня 2020 г. у пратэсным Мінску. Фільм зняты ў Таліне.
«Наш «MINSK» павольна, але дакладна дабіраецца да гледачоў. Першымі яго ўбачаць жыхары і госці Эстоніі, дзе мы і здымалі фільм. Нацыянальная прэм’ера 2 траўня ў талінскім кінатэатры Sõprus, пракат з 6 траўня», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук рэжысёр Барыс Гуц.