• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.04.2022 | Грамадства

Ці падтрымліваюць беларусы расійскую агрэсію да Украіны? Вынікі сацыялагічнага даследавання

Даследаванне праводзіла Беларуская аналітычная майстэрня 15 — 26 сакавіка 2022 года. Аб’ём выбаркі склаў 1000 рэспандэнтаў. Апытанне праводзілася па тэлефоне. Прэзентацыя была арганізавана «Прэс-клубам Беларусь», піша REFORM.


5e181c8b63a9a.jpeg

Вынікі прадстаўлены да так званага ўзважвання і пасля (г. зн. з улікам сацыяльна-дэмаграфічных паказчыкаў). Вардамацкі назваў гэта медыясацыялагічным эксперыментам, каб паказаць «кухню».

Удзел у вайне

Прафесар Вардамацкі звярнуў увагу на істотныя адрозненні стаўлення беларусаў да прысутнасці расийскіх войскаў на нашай тэрыторыі, расийскай агрэсіі супраць Украіны і ўдзелу ў агрэсіі Узброеных Сіл Беларусі. Менш за палову беларусаў станоўча ставіцца да таго, што беларуская ўлада дазволіла расийскім войскам прысутнасць на тэрыторыі краіны. Пры гэтым 2/3 адмоўна паставіліся да выкарыстання тэрыторыі і вайсковай інфраструктуры Беларусі для нападу на Украіну. І ўжо пераважная большасць (85%) выступаюць супраць удзелу беларускага войска ў вайне з Украінай.

010-g.png

Даследчык вылучыў цікавы момант. Аказваецца, этнічныя беларусы (людзі, якія аднеслі сябе да этнічных беларусаў) менш схільныя падтрымліваць удзел беларускіх войскаў у агрэсіі супраць Украіны. Ён назваў гэта рэдкім выпадкам, калі параметр «нацыянальнасць» выяўляецца ў вывучэнні грамадскай думкі. У даследаваннях на іншыя тэмы па Беларусі нацыянальны фактар раней практычна не ўплываў на адказы рэспандэнтаў.

Пры гэтым чакана людзі з больш высокім узроўнем адукацыі былі настроеныя больш антываенна і выступалі катэгарычна супраць удзелу Беларусі ў вайне.

Беларусы працягваюць заставацца прыхільнікамі нейтралітэту і выступаюць за пазаблокавы статус краіны. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца на працягу дзясяткаў гадоў, як і нежаданне ўступаць у склад Расіі, адзначыў прафесар.

015-g.png

Хто вінаваты ў вайне?

Адным з самых неадназначных вынікаў прадстаўленага даследавання стала ўяўленне беларусаў пра тое, хто вінаваты ў развязванні вайны ў Украіне. Менш за 25% рэспандэнтаў ўскладаюць віну на Расею. Гэта самы папулярны адказ. Аднак калі паглядзець на іншыя адказы, то выходзіць, што больш за 50% беларусаў бачаць вінаватымі краіны Захаду ці нават саму Украіну. І толькі 3,5% лічаць, што вінаватыя абодва бакі.

Прафесар мяркуе, што сваю ролю ва ўспрыманні гэтай вайны адыгрывае медыяканструкт, які паступае ў галаву беларусаў. Ва ўмовах поўнага дамінавання расійскай прапаганды і невымоўнай з ёй беларускай дзяржпрапагандай адказы рэспандэнтаў не здаюцца супярэчлівымі. Пры гэтым ён звяртае ўвагу, што віна ЗША інтэрпрэтуецца па-рознаму, у тым ліку і як недастатковая актыўнасць, якая дазволіла Расіі развязаць вайну. 

017-g.png

Яшчэ адным паказальным вынікам Вардамацкі лічыць ўзровень незадаволенасці дзеянняў Расіі, які ў два разы вышэй за ўзровень віны. Гэтыя звесткі атрыманыя яшчэ да апублікавання фактаў масавых забойстваў, марадзёрства і згвалтаванняў у акупаваных раёнах Украіны, адкуль сышлі расійскія войскі (аб трагедыі ў Буче стала вядома ў пачатку красавіка).

Пры гэтым беларусы ў большасці сваёй (62,9%) не лічаць сябе ўдзельнікамі канфлікту і не гатовыя браць на сябе віну за агрэсію ў дачыненні да Украіны.

021-g.png

Больш таго, беларусы ў гэтым канфлікце хутчэй спачуваюць Украіне, як пацярпеламу баку. Альбо спачуваюць абодвум бакам. Толькі 20,6% спачуваюць толькі Расіі.

Прызнанне ДНР і ЛНР

Яшчэ адзін паказальны вынік — гэта прызнанне незалежнасці так званых ДНР і ЛНР. Больш за палову рэспандэнтаў станоўча паставілася да прызнання Расіяй гэтых сепаратысцкіх утварэнняў. Але пры гэтым толькі 39,1% адобрылі б такое прызнанне ўладамі Беларусі.

024-g.png

Парадокс медыясуб’ектыўнасці

Самі беларусы лічаць сябе добра інфармаванымі па сітуацыі ў Украіне. Андрэй Вардамацкі вельмі сумняваецца, што гэта так, аднак прапануе звярнуць увагу на атрыманыя вынікі.

Каб зразумець, адкуль менавіта беларусы даведваюцца аб сітуацыі ва Украіне і агрэсіі Расіі, даследчык прапанаваў азнаёміцца з крыніцамі, з якіх грамадзяне нашай краіны чэрпаюць інфармацыю аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў самой Беларусі ў апошні час. На першых месцах телеграм-каналы, Youtube і дзяржаўнае беларускае і расійскае тэлебачанне. Ён лічыць медыяўплыў тэлебачання недаацэненым. А ў сітуацыі асвятлення падзей ва Украіне яго ролю, магчыма, яшчэ больш вялікая.

031-media-2048x912.png

Базавы геапалітычны выбар

Пачатак вайны Расіі і Украіны прывёў да крышталізацыі базавага геапалітычнага выбару, лічыць прафесар Вардамацкі. Усё менш застаецца нявызначаных людзей. І тут ён адзначае не толькі сам факт вайны, а той медыяўплыў, які аказваецца на рэспандэнта.

Эфект крышталізацыі прыкметны пры ацэнцы дадзеных, атрыманых у выніку ўзважвання з улікам сацыяльна-дэмаграфічных паказчыкаў. Колькасць прыхільнікаў саюза з Расіяй павялічылася амаль на 3% да 46% у параўнанні з канцом мінулага года. Пры гэтым і колькасць прыхільнікаў інтэграцыі ЕЗ таксама ўзрасла з 25,2% да 29,6%.

«Скрыжаванне-базавы тэрмін геапалітычнага выбару беларусаў», — мяркуе даследчык. Гэта значыць, што да гэтага часу беларусы канчатковага выбару не зрабілі.

У якасці выніку «на падумаць» Андрэй Вардамацкі прапанаваў ацаніць адчуванні беларусаў з нагоды ўласнага дабрабыту. Вынікі даследавання паказваюць, што людзі адчулі рэзкае пагаршэнне ўласнага становішча. За два гады працэнт тых, хто лічыць, што дабрабыт яго сям’і пагоршылася, узрасла з 38, 1% да 47%.

032-blagosostoyanie.png

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Гродна 20 траўня, паведамляюць праваабаронцы. Нагадаем, два сябры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей

Найстаражытнейшаму гораду Беларусі Полацку сёння спаўняецца 1160 гадоў. Тры дні ў горадзе будуць ісці святочныя мерапрыемствы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр

Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў

Прэм’ера спектакля «1.8 M» адбылася напрыканцы 2021 года у варшаўскім Новым тэатры (Nowy Teatr). Тады ён пакінуў пачуццё,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй

У гонар людзей, падзей і зьяваў усталявана вельмі шмат помнікаў. У першай частцы падборцы разгледзім бюсты і статуі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
    Грамадства Гісторыя
    Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей
    Грамадства Тэатр
    Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў
    Грамадства Гісторыя
    Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй
    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Афіша

  • 29.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 29.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 29.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 29.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі
  • 29.05 — 19.06Выстава Лесі Пчолкі «Вуліца слабасці» ў Гданьску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM