Аўтарам словаў стала Ніка Юрчук (Niczos), былая вучаніца школы на Падляшшы з вывучэннем беларускай мовы.
Для стварэння відэакліпа музыкі выкарысталі запіс з выступу дуэта на беларускім фэсце «Варушняк».
Niczos x Sw@da ужо скарылі беларусаў хітамі «Хаджу я» і «Трава мурава», інспіраванымі беларускім фолькам, ярка выступілі на беларускіх фэстах «Тутака» і «Варушняк», трапілі ў топы музычных падзей мінулага году (Sw@da, напрыклад, стаў адным з намінантаў галоўнай польскай музычнай прэміі «Fryderyk» у катэгорыі «Альбом году, музыка каранёў»).
21 лютага Niczos на сваім Тыкток-канале павінашавала ўсіх з «z dniom rodnaj movy», а на 5 красавіка дуэт анансаваў сольны канцэрт у вядомым беларускім бары Scena Chmielna у цэнтры Варшавы (мерапрыемства ў Фэйсбуку).
Niczos — спявачка з вялізным вопытам выканання аўтэнтычных народных песень у такіх гуртах як «Жэмэрва» і «Гайда Банда». У калабарацыі з саўнд-прадзюсарам падляшска-калумбійскага паходжання Sw@da яны па-майстэрску міксуюць народны спеў, рэп-чытку і трэндавыя танцавальныя біты.