• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.11.2021 | Культура

У НББ адкрылася выстава да 455-годдзя прыняцця другога Статута ВКЛ

Стварэнне Статутаў Вялікага Княства Літоўскага было надзвычай важнай, унікальнай спробай кадыфікацыі права: яго нормы сабралі ў адным дакуменце, у межах аднаго вялікага акта. Яны тычыліся самага важнага — кіравання дзяржавай і размежавання ўлады, піша «Звязда».


52.jpg
Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 гг. Калаж Віктара Калініна

Выстаўка, якая нядаўна адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прысвечана 455-годдзю прыняцця другога Статута Вялікага Княства Літоўскага. Яна аб’ядноўвае друкаваную і віртуальную версіі выданняў. Першая з іх размешчана ў зале прававой інфармацыі, а другая даступна кожнаму на партале бібліятэкі. Увазе наведвальнікаў кніжніцы і аматараў гісторыі і культуры прадстаўлена вялікая колькасць ілюстрацыйнага матэрыялу: паўнатэкставыя, у тым ліку старадаўнія, дакументы, прысвечаныя Статутам, даследаванні. Бібліятэка мае ў фондах факсімільныя выданні і электронныя версіі Статутаў ВКЛ, і друкаваных, і рукапісных, якія заўжды даступны для чытачоў.

— Правядзенне тэматычных выставак для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стала традыцыяй. Рэалізавана ўжо каля 10 праектаў, прысвечаных Статутам Вялікага Княства Літоўскага. Але, акрамя кніжных выставак, былі і канферэнцыя «Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні», і круглыя сталы, і віртуальны праект, прысвечаны найперш ІІІ Статуту, — дзяліўся падчас экскурсіі намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

Статуты Вялікага Княства Літоўскага — знакамітыя акты заканадаўчага характару, якія сталі выключнымі падзеямі ў гісторыі ўсёй Еўропы, а не толькі краіны, дзе былі выпрацаваны і прыняты. Грунтаваліся яны на прававой спадчыне нашых папярэднікаў, на нормах традыцыйнага права, знакамітым Судзебніку Казіміра, які ўзнік больш чым на стагоддзе раней ад І Статута.

Статуты доўга рыхтаваліся вялікай камісіяй. Адным з найбольш актыўных удзельнікаў працэсу стварэння І Статута ВКЛ быў Альбрэхт Гаштольд. — Ёсць верагоднасць, што да працы над дакументам мае дачыненне і Францыск Скарына, — перакананы А. Суша. — Шэраг сваіх прававых ідэй першадрукар выклаў у некаторых прадмовах да кніг Бібліі.

Перад тым, як быў зацверджаны ІІ Статут, работа па перапрацоўцы гэтага нарматыўнага дакумента ішла на працягу 15 гадоў. Створаную камісію ўзначаліў палітычны і грамадскі дзеяч Мікалай Радзівіл Чорны. У другой рэдакцыі былі ўмацаваны выключна важныя і па сёння нормы заканадаўства, больш дэталёва прапісаны такія прынцыпы, як прэзумпцыя невінаватасці і падзел улад.

Калі зацвярджалі І Статут ВКЛ у 1529 годзе, вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Стары меў намер ажыццявіць выданне дакумента. Планавалася выданне і ІІ Статута, аднак так і не адбылося — абодва захаваліся ў рукапісах на старабеларускай, лацінскай, польскай і іншых мовах.

У Беларусі не захавалася ніводнай арыгінальнай версіі ні І, ні ІІ Статута. У часы Расійскай імперыі існавалі цэнтры збірання даўніны і ў Вільні, і ў Санкт-Пецярбургу. Туды скіроўваліся шляхі многіх кніжных помнікаў, там і сёння можна адшукаць многія рарытэтныя выданні нашай прававой культуры. Для бібліятэкі ж вельмі важна не толькі захоўваць спадчыну, але і папулярызаваць яе праз адукацыйныя і навуковыя мерапрыемствы. Так, сутнасць «Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў» заключалася ў тым, каб сабраць за адным сталом даследчыкаў Статутаў — гісторыкаў права, мовазнаўцаў, кнігазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў — і абмеркаваць гэтую ўніверсальную з’яву культуры.

Адукацыйныя праекты, якія актыўна ажыццяўляе нацыянальная кніжніца, прызначаны дзецям і навучэнцам. У Музеі кнігі праводзяцца заняткі ў межах школьнай праграмы, дзе прадстаўлены і прававыя помнікі ВКЛ. На аснове факсімільных выданняў Статутаў распрацаваны гістарычныя квэсты, размалёўкі старых гравюр — так дзецям становяцца больш блізкія і зразумелыя гэтыя помнікі.

53.jpg
Фрагмент экспазіцыі, прысвечанай Статуту. Фота Кастуся Дробава

Апошнім часам шмат зроблена для вывучэння і папулярызацыі нашай кніжнай спадчыны, у тым ліку і Статутаў. Яшчэ ў 1980-я гады быў падрыхтаваны выпуск Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, прысвечанай Статуту ВКЛ 1588 года, які ўключаў факсімільнае ўзнаўленне помніка з перакладам на сучасныя мовы. Пазней пабачылі свет выданні тэкстаў усіх Статутаў, у тым ліку ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Маецца шмат даследаванняў, у тым ліку дысертацый у розных галінах навукі. І ўсё гэта можна пабачыць калі не ў кніжных арыгіналах, то ў электронных версіях на партале бібліятэкі — многае даступна анлайн.

— Ёсць ідэя стварэння віртуальнай калекцыі, прысвечанай Статутам ВКЛ, каб з усіх краін свету, дзе захоўваюцца рукапісныя спісы, а таксама экзэмпляры старых выданняў, сабраць іх электронныя копіі, — распавядаў Алесь Суша.

Спісы Статутаў, дарэчы, не аднолькавыя — ёсць адрозненні па змесце. Апошні са Статутаў, які дзейнічаў два з паловай стагоддзі, штогод выкарыстоўваючыся ў судах, увесь час дапрацоўваўся, дапаўняўся і перавыдаваўся. У перавыданнях мянялася стылістыка мастацкай аздобы, шрыфты. Першыя апублікаваны скорапісам, што адрознівала кнігі ад царкоўных і маскоўскіх выданняў, потым выходзілі гатычным шрыфтам з гатычнымі гравюрамі, пасля — барочныя з хрысціянскай стылістыкай, яшчэ пазней — класіцыстычныя, асветніцкія. Акрамя таго, захаваліся надзвычай цікавыя надпісы на старонках Статутаў: судовыя работнікі нешта падкрэслівалі альбо каментавалі падчас чарговага разбіральніцтва, пазначалі на палях адсылкі да іншых норм права — чыстых зборнікаў амаль не захавалася. Маргіналіі і запісы на палях нярэдка з’яўляюцца больш цікавымі, чым тэкст самога Статута. Запісы гэтыя сведчаць і пра тое, у якіх бібліятэках і зборах захоўваліся кнігі, хто працаваў з рукапісамі і выданнямі Статута, хто імі карыстаўся. На палях маглі быць запісаны самыя розныя тэксты, часам нават паэтычныя. Так, у адным са спісаў Статута ВКЛ на адным з першых аркушаў быў знойдзены запіс верша Яна Казіміра Пашкевіча з прызнаннем у любові да беларускай мовы. Запіс датуецца пачаткам XVII стагоддзя і сведчыць пра беларускую як пра мову, што дамінавала ў сістэме вялікакняжацкіх зносін у краіне.

Яна Будовіч, «Звязда»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип