• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.06.2022 | Гісторыя Літаратура Беларуская мова

Выстава ўнікальных фотапартрэтаў песняра адкрылася ў музеі Коласа

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачала працу часовая экспазіцыя «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа». У мерапрыемстве, прымеркаваным да 140-годдзя з дня нараджэння класіка, удзел прынялі беларускія пісьменнікі, навукоўцы, а таксама прадстаўнікі сям’і Якуба Коласа, распавядае «Звязда».


62a2eeb52321d_img_4189.jpg

Падчас адкрыцця выставы куратар праекта, праўнучка паэта Васіліна Міцкевіч адзначыла, што 50 прадстаўленых фотаздымкаў дапамогуць уявіць жыццёвы шлях Коласа:

— Фотапартрэты песняра складуць яго фоталетапіс, пачынаючы ад першага вядомага нам здымка, які быў зроблены ў Нясвіжы ў 1901 годзе, і заканчваючы апошнім — ён датуецца 1956 годам. Амаль усе 50 фотапартрэтаў разам з рарытэтнымі фатаграфіямі, якія таксама прадстаўлены ў экспазіцыі, беражліва захоўваюцца ў калекцыях нашага музея.

62a2eeb4cc448_img_4105.jpg

Дырэктар музея Якуба Коласа Ірына Мацяс распавяла аб адметнасцях тэхналогій таго часу — людзям, якія пазіравалі перад фотакамерай, даводзілася доўга сядзець нерухома. Менавіта таму часам можна заўважыць стомленасць на іх тварах:

— Сапраўды, калі праглядаеш фотаздымкі Якуба Коласа, можна фантазіраваць і ўяўляць, аб чым у той момант думаў наш класік. А калі звярнуць увагу на даты, то можна зразумець, якімі былі жыццёвыя абставіны. Усе фотаздымкі, што захоўваюцца ў фондах музея, унікальныя і каштоўныя тым, што на іх засталіся душа і позірк нашага паэта.

62a2eeb54ee00_img_4208.jpg

Адметна і тое, што партрэты, прадстаўленыя ў экспазіцыі, суправаджаюцца выказваннямі пісьменніка, цытатамі з ягоных твораў. Як адзначылі супрацоўнікі музея, гэта дэталь раскрые Коласа адразу з некалькі бакоў — не толькі як класіка айчыннай літаратуры, навукоўца, грамадскага дзеяча, але і як філосафа, чалавека з паглыбленным успрыманнем жыцця.

62a2eeb537395_img_4198.jpg

Падчас адкрыцця выставы Васіліна Міцкевіч нагадала аб яшчэ адной важнай падзеі, якая адбудзецца восенню — адкрыццё помніка на малой радзіме паэта ў Стоўбцах. На імпрэзе прысутнічалі скульптары, якія працавалі над помнікам — Іван Міско і Сяргей Логвінаў.

— Ад імя ўсяго аўтарскага калектыву я хачу засведчыць: помнік цалкам адліты ў матэрыяле — бронзе. І цягам дзён скульптура будзе дастаўлена ў Стоўбцы. Ужо там адбудуцца мантажныя работы ды падрыхтоўка да ўсталявання. Запрашаю ўсіх восенню на ўрачыстае адкрыццё, — падзяліўся навіной Іван Міско.

62a2eeb55eb0d_img_4217.jpg

На мерапрыемства былі запрошаны айчынныя пісьменнікі і журналісты. Намеснік галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда», галоўны рэдактар газеты «Літаратуры і мастацтва» Аляксей Чарота выказаў падзяку стваральнікам выставы:

— Гэта той рэдкі выпадак, калі мы можам убачыць вочы нашага песняра. Адразу заўважна мудрасць паэта, нават калі ён быў яшчэ маладым чалавекам.

Напрыканцы свята выступіла Марыя Міцкевіч, дачка Міхася Міцкевіча. Унучка класіка падаравала музею апошні фотапартрэт Якуба Коласа:

— Калі стваралі гэтую выставу, адкрылася, што ў фондах музея не хапае аднаго здымка — самага апошняга. Ён быў зроблены маім бацькам у 1956 годзе. Я бы хацела, каб ён таксама быў у калекцыі.

62a2eeb555520_img_4211.jpg

На выставе «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа» прадстаўлены здымкі розных аўтараў. Сярод іх і майстры фатаграфіі — Генрых Фрыд, Рыгор Вайля, Майсей Напельбаўм, Зянон Паўлоўскі, і аматары — сябар Якуба Коласа Міхась Лынькоў і малодшы сын паэта Міхась Міцкевіч.

Арына Карповіч, фота Лізаветы Голад, «Звязда»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM