Віталь Рыжкоў выпраўляецца ў еўрапейскі тур са сваім паэтычным стэндапам «Прэзентацыя». Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур’ёзнае.
Ужо сёння, 19 лістапада, Віталь выступае ў Варшаве, а далей завітае са сваёй імпрэзай у 9 еўрапейскіх гарадоў.
ДАТЫ І ГАРАДЫ абнаўляюцца на адмысловым веб-сайце тура.
Паэзія і гісторыі «Прэзентацыі» — стракаты свет пошукаў прыгажосці і справядлівасці ўва ўсім тым, што атачае сёння кожнага, а таксама нагода сустрэцца.
За сваю творчасць Віталь Рыжкоў атрымаў шэраг прэстыжных літаратурных узнагарод і лічыцца адным з вядучых галасоў свайго пакалення. Ягоныя вершы ў сваёй творчасці выкарыстоўваюць такія знакамітыя артысты як Зміцер Вайцюшкевіч, Lear, Nizkiz і Dziecuki. Паэт мае ўласны музычны рэп-праект ANGST, удзельнік рэп-гурта Belaroots.
Калі раптам прапусцілі нядаўняе інтэрв’ю з Віталём у нас, то самы раз яго пачытаць тут.