«Унутры і звонку»: выстава Леры Лазук адкрылася ў Вільні

Выстава графікі і інсталяцый Леры Лазук адкрылася ў Вільні 28 жніўня ў творчай прасторы «Кропка», піша reform.news.


Frahmienty vystavy «Unutry i zvonku»
На выставе «Унутры і звонку». Фота: Антон Туркоў

Аўтарка паказала малюнкі, зробленыя яшчэ ў 2020 годзе, пасля таго як адседзела 13 содняў — так званую турэмную серыю, у якой яна ўвасобіла досвед, перажыты не толькі знутры, але і звонку. Напрыклад, зрабіла выяву з Алесем Пушкіным, які парэзаў сабе жывот у турме.

Frahmienty vystavy «Unutry i zvonku»
Фрагменты выставы «Унутры і звонку». Фота: Антон Туркоў

Частка малюнкаў з’яўляецца рэфлексіяй на тое, што адбываецца ў краіне і свеце, Лера Лазук называе іх апакаліптычнымі.

І блок малюнкаў пра каханне — як неад’емную частку яе жыцця.

Frahmienty vystavy «Unutry i zvonku»

Frahmienty vystavy «Unutry i zvonku»
Фрагменты выставы «Унутры і звонку». Фота: Антон Туркоў

Праглядаючы гэтыя творы, можна ўбачыць, наколькі эфектыўна мастацтва можа выконваць тэрапеўтычную функцыю. Гэтыя амаль псіхадэлічныя малюнкі цяжка апісаць літаральна, але лёгка зразумець без слоў. Імклівае ўвасабленне сваіх думак і эмоцый, здаецца, дапамагае самой мастачцы, але адпаведна ўспрымаецца і гледачамі, якія тлумачаць, што выявы нібы наўпрост прарываюцца да свядомасці чалавека. Сюррэалізм вобразаў аўтаркі дапамагае адчуць атмасферу сённяшняга дня.

Frahmienty vystavy «Unutry i zvonku» 

Frahmienty vystavy «Unutry i zvonku»
   Фрагменты выставы «Унутры і звонку». Фота: Антон Туркоў

Акрамя малюнкаў Лера Лазук паказала інсталяцыі з уласнымі скульптурамі.

Гэта першая выстава мастачкі ў Вільні, раней частка яе твораў выстаўлялася ў Гаазе.

Frahmienty vystavy «Unutry i zvonku»
Фрагменты выставы «Унутры і звонку». Фота: Антон Туркоў

Лера Лазук закончыла Беларускую акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «мастацкая кераміка», займаецца жывапісам, графікай і скульптурай, а таксама вырабляе аўтарскую біжутэрыю. Цяпер жыве ў Вільні.

Frahmienty vystavy «Unutry i zvonku» Фрагменты выставы «Унутры і звонку». Фота: Антон Туркоў

Паглядзець выставу Леры Лазук «Унутры і звонку» можна да 6 верасня ў віленскай творчай прасторы «Кропка» па адрасе Savičiaus g. 6, Vilnius.