Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» адкрылася 21 ліпеня ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. Выстава знаёміць наведвальнікаў з калекцыяй посцілак з уласнага музейнага фонда, у якім захоўваецца звыш за 100 саматканых посцілак і дываноў. Паходзяць яны пераважна з Гомельшчыны, а таксама з Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці і датуюцца пераважна 1930-1970-мі гг.
 
 Выстава посцілак у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі
	 Саматканыя посцілкі і дываны — гэта шматгранны элемент беларускай культуры, своеасаблівае вымярэнне, які патрабуе разглядаць яго з розных бакоў як асобны феномен і частку культурнага кода нацыі. 
 
 Адкрыццё выставы посцілак у Гомелі
У традыцыйнай культуры посцілка выконвала шэраг функцый:
посцілкамі засцілалі ложак, накрываліся, вешалі на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты, засцілалі выязныя сані і вазкі;
посцілка надзелена мастацкімі якасцямі, мае асаблівасці вытворчасці адпаведна матэрыялу, тэхнікі, кампазіцыі, малюнка, арнамента, колеравых спалучэнняў;
у традыцыйнай культуры беларусаў посцілка робіцца атрыбутам вясельнага і пахавальнага абрадаў.
 
 На выставе посцілак у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі
Посцілкі часта выкарыстоўвалі ў беларускіх сем’ях як фотафон пры стварэнні знакавых фотаздымкаў, што таксама робіць гэтыя узорныя вырабы культурным феноменам.
	 Сёння посцілкі, якія захаваліся ў сем’ях ад бабуль ці прабабуль, для многіх становяцца сапраўнай рэліквіяй, прадметам калекцыянавання, а посцілкі ў музейных зборах складаюць залаты фонд этнаграфічных калекцый і даўно сталі прадметам экспанавання і даследвання. 
  
 
	Наведнікі выставы посцілак у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі
 
	 Наведнікі выставы 
 
 
	 Наведнікі выставы 
 
 
	 На выставе посцілак у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі
 
 
	 Фотасесія на выставе посцілак