Выстава Рымантаса Дыхавiчуса «Мроi-вiдзежы»

15.04.2009 Музыка

vystava_lit_web

Адкрыццё выставы «Мроi-вiдзежы» (фотаграфiка) Рымантаса Дыхавiчуса адбылося  14 красавiка 2009 года ў зале галерэi «Мастацтва», што на праспекце Незалежнасцi, 12.

Рымантас Дыхавiчус – мастак, фатограф, выдавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Лiтвы i Рэспублiкi Паўночная Асецiя (Аланiя). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii. Член АФIАП – Мiжнароднага саюза фотамастакоў. Член саюза журналiстаў. Нарадзiўся ў 1937 годзе. Скончыў Вiльнюскi мастацкi iнстытут. Працаваў у выдавецтвах. Аформiў дзесяткi кнiг. Выстаўляўся ў Лiтве, Маскве, Пецярбургу, Свярдлоўску, Чыкага, Парыжы, Празе, Варшаве, Талiне, Тбiлiсi, Ерэване, Кiеве i iншых гарадах.

У 1987 годзе выйшаў яго вядомы альбом фатаграфiй «Цветы среди цветов», якi апявае юнацтва i прыгажосць прыроды. Гэты альбом абыйшоў увесь свет i перавыдаваўся чатыры разы.

Выдавецтва – гэта яшчэ адна дзейнасць Рымантаса Дыхавiчуса. Рэпрэзентацыя творчасцi майстроў сучаснага мастацтва – вялiкая радасць аўтару. «Талентам i сэрцам», «Шарунас Саўка», «Янтар Балыткi», «Антанас Кмеляўскас», мiжнародны мастацкi альманах «Baltik Art» – гэта толькi некалькi назваў з апошнiх яго кнiг.

Альбом «Видения» – гэта ўнiкальная фота-карцiны, шматслойнасць, лiрычнасць i сiмволiка якiх пераплаўлены аўтарам у непаўторны свет формы i колеру. Да гэтага можна яшчэ дабавiць, что «Видения» маюць свае самастойнае мастацкае жыцце – як фота-карцiны яны падарожнiчаюць па выстаўках i галерэях свету.

Выстава працягнецца да 5 мая.

Фота з forum.znyata.com

Тэгі: