У Бучы адкрылася выстава пра беларускіх добраахвотнікаў

Экспазіцыя прысвечана беларускім ваярам, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з расейскімі захопнікамі, і тым, хто працягвае несці службу ў складзе ВСУ. Арганізатарам мерапрыемства выступіў дабрачынны фонд «Вольная Беларусь».


Алена Гергель на выставе
Алена Гергель, жонка загінулага ва Украіне беларуса Васіля Парфянкова

На выставе апісаны гісторыі беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне, а таксама прадстаўлены відэаматэрыялы, дзе яны распавялі пра тое, чаму яны прыехалі ва Украіну і ўступілі ў ЗСУ.

На выставе прысутнічала жонка загінулага беларускага ваяра Васіля Парфянкова Алена Гергель. Яна падарыла музею ляльку-мотанку, якую зрабіла як сімвал барацьбы супраць расейскай агрэсіі.