Беларуская бібліятэка імя Францыска Скарына ў Лондане захоўвае цікавыя і каштоўныя рукапісы Янкі Купалы, асобнікі ягоных самых ранніх выданняў і арыгінальныя ілюстрацыі мастака Барыса Заборава да твораў песняра. У гонар 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы бібліятэка ўпершыню выстаўляе ўсе гэтыя скарбы разам.
Выстава праходзіць 9 ліеня ў памяшканні бібліятэкі.
Для тых, хто не можа патрапіць на выставу ў Лондане, ейныя галоўныя перліны цяпер даступныя на электроннай выставе на сайце бібліятэкі.
Да прыкладу, сярод перлінаў калекцыі Янкі Купалы ў Скарынаўскай бібліятэцы захоўваецца аўтограф верша «Роднае слова». Верш з’явіўся ў «Нашай ніве» (1910, № 51) пасля таго, як ІІІ Дзяржаўная дума Расейскай імперыі забараніла навучаць украінскіх і беларускіх дзяцей на роднай мове. Як і ўся творчасць Купалы, верш напоўнены любоўю да роднае мовы і сцвярджае ейную вырашальную ролю ў захаванні беларускай ідэнтычнасці ў часы, калі «не нашай наша бацькаўшчына стала».
Пад навалай крыўдаў многія сталецьця
Цікава, што гэтыя радкі, пададзеныя паводле рукапісу, напісаныя класічным правапісам і адрозніваюцца ад пазнейшых публікацыяў. Рукапіс верша перададзены Скарынаўскай бібліятэцы Леанідам Галяком, беларускім грамадскім дзеячом у ЗША.