У Гродне адкрыюць выставу графікі і малюнка двух мастакоў

19.03.2023 Мастацтва

Выстава будзе мець назву «Прастора», дзе будуць прадстаўлены графікі і малюнкі двух Усевалада Швайбы і Івана Русачака. Адкрыццё запланаванае на 21 сакавіка.


photo_2023-03-14_20-56-24.jpg

Экспазіцыя — «Прастора» ўзаемадзеяння розных відаў графічнага мастацтва. Малюнак — як спосаб і інструмент праявы ідэй. Ідэя руху лініі малюнка напаўняе ў выніку просты ліст паперы вобразамі і формамі. Тут і цяпер — гэта той самы момант часу — без імя і формы.

«Далей шлях ператварэнняў ліній, плям і ўзаемадзеяння кропак у адзіны механізм дыялогу ўспрымання. Шлях развіцця з мноства напрамкаў вызначаецца бачаннем і прызначэннем ў гэтым часе. Гукі музыкі нараджаюцца ў кропцы моманту, так і гукі малюнка ствараюць сваю гульню ў гэтай новым для нас прасторы. Дзень і ноч дзве галоўныя дэталі інструмента рытму убудаваныя ў наш метраном бачання. Абсалютная белае і абсалютная чорнае пры ўзаемадзеянні і перасячэнні сваіх межаў ствараюць тэатр дзеяння», — сцвярджаюць мастакі.

Адкрыццё выставы запланаванае на 21 сакавіка а 18 гадзіне ў Гродне па вул. Тэльмана, 4. Кошт: 3 руб., студэнты-2,5 руб., інваліды I і II групы, удзельнікі ВАВ — бясплатна.