Кніга выдавецтва OrdSelskabet надрукавана на двух мовах: дацкай і беларускай. У зборнік увайшлі эсэ Крысціны Бандурынай, Лявона Вольскага, Паўла Церашковіча, Марыі Мартысевіч, проза і выбраныя вершы Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай, паэзія Ганны Комар, Насты Кудасавай, Ванды Марцінш душ Рэйш, Ганны Янкуты, інтэрв’ю з Лізаветай Дубінка-Гушчай, піша Bellit.info.
Анталогія Ord Fra Belarus · Slova Belarusi. Фота: bellit.info
«Анталогія эсэ і вершаў распавядае пра змаганне за сапраўдную беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, за свабоду, мір і суіснаванне. У кнізе ўпершыню па-дацку сабраныя адзінаццаць сталых і новых аўтарскіх галасоў сучаснай беларускай літаратуры, якія разам праўдзіва адлюстроўваюць жыццё мастакоў як апанентаў сістэмы», – пішуць рэдактары Ord Fra Belarus · Slova Belarusi у анатацыі выдання.
Набыць кнігу можна на Amazon.com